Грамадства55

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты

Збор сродкаў для былога палітычнага зняволенага з ментальнымі асаблівасцямі Дзмітрыя Гопты абвясціла праваабарончая ініцыятыва «Дапамога».

Дзмітрый Гопта. Фота: Dapamoga

«Зараз Дзіма знаходзіцца ў рэабілітацыйным цэнтры «Naujas Gyvenimas і дзякуючы дапамозе спецыялістаў крок за крокам змагаецца са сваёй залежнасцю. Гэта складаны і доўгі шлях, але цяпер ён праходзіць яго не адзін.

Мама Дзмітрыя, Вольга, выказвае вялікую падзяку ўсім, хто адгукнуўся і фінансава падтрымаў сям’ю ў пачатку года. Дзякуючы вашай дапамозе ўдалося аплаціць 5 месяцаў знаходжання Дзмітрыя ў цэнтры.

Спецыялісты, якія працуюць з Дзмітрыем, рэкамендуюць працягнуць праграму рэабілітацыі да канца гэтага года», — паведамляе Dapamoga.

Неабходная сума для збору разлічаная такім чынам:

  • Кошт аднаго месяца знаходжання ў цэнтры — 500 еўра.
  • Для працягу лячэння неабходна аплаціць яшчэ 7 месяцаў (чэрвень — снежань).
  • Агульная неабходная сума — 3500 еўра.

«Кожны перавод — гэта не проста фінансавая падтрымка, — адзначае «Дапамога». — Гэта шанец для чалавека вярнуцца да жыцця, аднавіць сябе і сваю будучыню».

Падтрымаць Дзмітрыя Гопту можна па спасылцы.

Дзмітрый Гопта і яго лёс сталі адным з найяскравейшых сімвалічных увасабленняў выключнай амаральнасці і бязлітаснасці створанага Аляксандрам Лукашэнкам рэжыму.

Гэты чалавек мае псіхічную хваробу, у яго разумовая адсталасць. У 2020 годзе яго, тады 21-гадовага, затрымалі падчас пратэстаў у родным Жлобіне і асудзілі, нягледзячы на праблемы хлопца са здароўем, да двух гадоў пазбаўлення волі. На параду прызначанага дзяржаўнага адваката Гопта пацвердзіў, што кінуў каменем у бок міліцыі, праўладныя медэксперты далі заключэнне пра тое, што ён ведаў, што рабіў, суддзя Ірына Прадун прысудзіла без ніякіх зніжак на ментальныя асаблівасці два гады зняволення. 

Пасля маці Дзмітрыя два гады змагалася за тое, каб сына вызвалілі датэрмінова. Яна звярталася з просьбай аб памілаванні на імя Лукашэнкі, пад петыцыяй з просьбай аб яго вызваленні падпісалася 7000 чалавек, былі спадзяванні на тое, што няшчасны хлопец трапіць пад амністыю.

Але ўсе намаганні і спадзяванні былі марнымі — Дзмітрый Гопта адсядзеў увесь тэрмін ад званка да званка і выйшаў на волю толькі 31 снежня 2022 года. Больш за тое — у верасні 2022‑га яго ўключылі ў спіс МУС «асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці», што азначала дадатковыя здзекі. Прытым, як сведчыла яго маці, да самага канца зняволення ён толкам так і не ўсвядоміў, за што яго караюць.

У красавіку 2023 года стала вядома, што Дзмітрый Гопта разам з маці выехалі з Беларусі ў Вільню.

Каментары5

  • !
    12.06.2026
    Беларус Беларусу Беларус
  • барадзед
    12.06.2026
    Фэйспалм, ім толькі карач можа выдаць прэмію "веймарскай рэспублікі", якую яна купіла
  • Сатурн
    13.06.2026
    А что за зависимость у него?

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»25

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»

Усе навіны →
Усе навіны

Вадзім Пракоп'еў: Ціханоўскі вярнуўся ў зону камфорту. Гэта нізкая планка, але я паважаю яго выбар59

У Мінск едзе генсак АБСЕ. Латушка супраць17

У Арыны Сабаленкі падчас тэлешоу скралі заручальны пярсцёнак за 800 тысяч даляраў13

«Моцны хлапок і выбух». На гродзенскай трасе загарэлася фура1

У Казахстане заявілі пра прадухіленне дзяржперавароту6

Народ зрабіў сваю выснову, чаму ўлады ваююць з Хэлоўінам15

Самалёт Wizz Air саджалі ў суправаджэнні знішчальніка праз паведамленне пра бомбу на борце1

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?13

На крэйдавых кар'ерах пад Ваўкавыскам пабудуюць канатную дарогу і адкрыюць пракат лодак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»25

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць