Грамадства77

Памятаеце «Сход неабыякавых»? Ён яшчэ жывы, але тэлеграм-чат у іх ужо скралі

Стваральнікі чата ратаваліся ад «атакі ботаў» — і ў працэсе змагання згубілі доступ да свайго ж чата.

Каля 50 чалавек прынялі ўдзел у другім «Сходзе Неабыякавых», які прайшоў у Вільні. Падчас сходу ўдзельнікі абмеркавалі стварэнне новага органу — БНК (Беларуская Нацыянальная Кааліцыя). На здымку: Віталь Савюк (Краіна для жыцця), Пятрас Ауштревічус (дэпутат Еўрапарламенту ад Літвы), Яўген Вільскі (Народная Грамада). Вільня, Літва. 21 лістапада 2025 года. Фота: Белсат
«Сход неабыякавых» у Вільні. Фота: Белсат

Апазіцыйная і да Аляксандра Лукашэнкі, і да Святланы Ціханоўскай ініцыятыва «Сход неабыякавых» паведаміла падпісчыкам, што іх чат выйшаў з-пад кантролю арганізатараў і цяпер кіруецца невядомымі асобамі.

У чаце па старой спасылцы вісіць паведамленне ад імя ініцыятывы пра нібыта «самароспуск»: у ім «Сход» быццам бы прызнае ўласную «некампетэнтнасць» і заклікае рух распусціцца. Сама ініцыятыва ад гэтага паведамлення адмяжоўваецца — яго пакінулі тыя, хто перахапіў спасылку.

У афіцыйным канале «Сходу неабыякавых» сітуацыю патлумачылі так: на чат была «атака ботаў», пасля чаго спасылку на ўступленне выдалілі, а старонку па ёй, паводле ініцыятывы, узяла пад кантроль «рэжымная агентура». Удзельнікаў папярэджваюць не дадавацца па старой спасылцы.

Як такое атрымалася? Тое, што адбылося, — не «ўзлом» у звыклым сэнсе. Зламыснікам не спатрэбілася ні пароляў, ні доступу да акаўнтаў арганізатараў. У аснове ляжыць механізм, вядомы як перахоп вызваленага імені.

У тэлеграмаўскай спасылкі на чат быў публічны адрас (юзернейм). Калі арганізатары, паводле іх уласных слоў, рэагавалі на «атаку ботаў» і прыбралі спасылку на ўступленне, гэты адрас вызваліўся і стаў даступны каму заўгодна. Хтосьці адразу стварыў новы чат і прысвоіў яму той самы адрас. У выніку старая спасылка, якая дагэтуль вісіць у матэрыялах ініцыятывы і ў дзясятках перапостаў, цяпер вядзе не да «Сходу», а ў чат пад кантролем зламыснікаў. Менавіта там і з'явіўся фальшывы допіс пра «самароспуск».

Галоўная памылка ініцыятывы ў тым, што, прыбіраючы публічны адрас, яны не ўлічылі: вызвалены адрас не знікае, а трапляе ў агульны доступ.

Паралельна з'явілася і падробка самога канала. Арыгінальны канал ініцыятывы мае адрас @sxod_by, а ў клона — @sxob_by: розніца ўсяго ў адной літары, разлічаная на тое, што чытач не заўважыць падмены.

Наўрад ці нехта звярнуў бы ўвагу на фэйл стваральнікаў напаўмёртвага канала і чата, калі б пра гэта не стаў актыўна пісаць ананімны тэлеграм-канал «Беларуская агентура». Невядома, хто за ім стаіць — ці то сілавікі, ці тое нехта з актывістаў апазіцыі, каму ў радасць высмейваць памылкі «Сходу неабыякавых» і іншых апанентаў Ціханоўскай. У выніку «Беларуская агентура» адначасова выступае і ў ролі таго, хто выявіў праблему, і прапануе ўласныя паслугі па кібербяспецы.

Каментары7

  • Гарамбуш
    14.06.2026
    Самое смешное, что лукашисты сами и создали этих неабыяковых (т.е. вся идеология этого сообщества создана в Беларуси силовиками и пропагандистами), а потом над этими же людьми и издеваются на удалёнке, а они и не понимают и продолжают свою маргинализированную деятельность.
  • Kent
    14.06.2026
    Прызнаць памылкі ў бяспецы і самараспусціцца было б лепшым рашэннем.
    Калі доступ да чату атрымалі сілавікі, то гэта патэнцыйна небяспечных для ўсіх хто там быў.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    14.06.2026
    *сход нягеглікаў

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж24

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

«Вайб Пецярбурга». Расійскі рэжысёр паставіў у Купалаўскім «Сэрца на далоні» па Шамякіну — водгукі палярныя10

Новае даследаванне паказвае, як палітычныя навіны ўплываюць на працаздольнасць7

Стала вядома імя яшчэ аднаго беларуса, які мог быць замяшаны ў дыверсіі ў Лейпцыгу. Прычым ён змяніў прозвішча13

Нобелеўская прэмія міру прысуджана юрыстцы з ПАР, былой адвакатцы палітвязня Нэльсана Мандэлы12

Пуцін можа вярнуць «генерала Армагедона»: вяртаецца пагроза для Кіева6

У Польшчы — два нападзенні ў школах за тыдзень. У сацсетках разыходзіцца папярэджанне пра «крывавую пятніцу»4

У Чарнагорыі затрымалі стваральніка Z-канала «Рыбар» Міхаіла Звінчука19

Да канца месяца ў Лошыцы адкрыюць Mak.by

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж24

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць