Вайна1616

Расія чатыры гады біла па ўкраінскіх ЦЭЦ і НПЗ, а цяпер называе ўкраінскія ўдары па іх «тэрарызмам»

«У гэтым абсалютна відавочная тэрарыстычная праява кіеўскага рэжыму», — заявіў Дзмітрый Пяскоў.

Украінскі дальнабойны ўдарны беспілотнік «Люты». Фота Militarnyi

«Удары кіеўскага рэжыму па тэрыторыі Расіі носяць тэрарыстычны характар. Аб'екты энергетыкі і цывільнай інфраструктуры, якія трапляюць пад атакі, не маюць дачынення да вайсковай прамысловасці», — заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў у інтэрв'ю тэлеканалу «Россія».

«Кіеўскі рэжым наносіць удары па аб'ектах нашага энергетычнага комплексу, па аб'ектах цывільнай інфраструктуры, якая, уласна, да вайсковага комплексу, да ВПК не мае ніякага дачынення. У гэтым абсалютна відавочная тэрарыстычная праява кіеўскага рэжыму».

УСУ павялічылі колькасць удараў па цывільных аб'ектах праз пагаршэнне становішча на фронце, лічыць Пяскоў.

У той жа час Расія ўсю зіму 2025—2026 гадоў наносіла ракетна-дронавыя ўдары па цеплаэлектрацэнтралях Украіны і аб'ектах электрасетак, у спадзяванні замарозіць гарады. Удары ж па нафтаперапрацоўчых заводах Украіны наносіліся ад 2022 года.

Украіна распачала аналагічную кампанію з вясны 2026, у выніку чаго ў Расіі ўзнік востры дэфіцыт паліва.

На відэа ніжэй — палае нафтаперапрацоўчы завод у Капотні пад Масквою.

Каментары16

  • Ёсік
    05.07.2026
    Покуль ёсьць насельніцтва з тэлевізарам замест глуздоў, такія прамовы будуць і надалей ліцца. Ужо ніхто не памятае, што расея пайшла на Украіну зь міфічнымі дэ-..., зараз расейцам кінулі, што гэта сьвяшчэнная вайна па абароне краіны. І шмат хто гэта праглынуў і так лічыць, а пуцін іхны абаронца, безь яго расеі капец.
  • Позірк
    05.07.2026
    Столькі стагоддзяў маскалі здзекваліся над сваімі суседзямі, карма ім вяртаецца. У 1917 годзе пасеялі гвалт, падман і хлусню. Праз 110 г вам усё вяртаецца. Нам застаецца толькі парадавацца, што дабро перамагае зло. За нашу і вашу свабоду!!!
  • Жвір
    05.07.2026
    Усё проста. У Маскве разумеюць, што чакае краіну ўзімку, і ўжо цяпер пачалі лямант на ўвесь сьвет.

Цяпер чытаюць

Трое 17‑гадовых загінулі ў ДТЗ сёння ноччу ў Лельчыцкім раёне

Трое 17‑гадовых загінулі ў ДТЗ сёння ноччу ў Лельчыцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

На аўтабане ў Германіі ў беларускай фуры лопнула шына — пашкоджаны 12 аўтамабіляў

Затораў у Мінску стане меней? Па другім кальцы пракладуць аптычную магістраль для святлафораў

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трое 17‑гадовых загінулі ў ДТЗ сёння ноччу ў Лельчыцкім раёне

Трое 17‑гадовых загінулі ў ДТЗ сёння ноччу ў Лельчыцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць