Навука і тэхналогіі66

Навукоўцы: жанчыны дасягаюць «крытычнай кропкі» фертыльнасці прыкладна ў 49 гадоў

Найноўшыя навуковыя даследаванні сведчаць пра тое, што жанчыны старэйшага ўзросту маюць менш шанцаў на паспяховае лячэнне бясплоддзя, нават калі яны выкарыстоўваюць яйцаклеткі маладых донараў. Выразнае зніжэнне эфектыўнасці ЭКА назіраецца прыкладна з 49‑гадовага ўзросту. З падрабязнасцямі знаёміць BBC.

Фота: Manop Phimsit / Vecteezy

Доўгі час у рэпрадуктыўнай медыцыне лічылася, што галоўная прычына ўзроставага зніжэння фертыльнасці — старэнне яйцаклетак. Таму выкарыстанне донарскіх яйцаклетак ад маладых жанчын разглядалася як спосаб у пэўнай ступені абысці біялагічны гадзіннік.

Аднак новае даследаванне італьянскіх спецыялістаў, вынікі якога былі прадстаўлены на штогадовым кангрэсе Еўрапейскага таварыства рэпрадукцыі чалавека і эмбрыялогіі (ESHRE) сведчыць, што ўсё значна складаней. Яно паказвае, што з узростам пагаршаецца не толькі якасць яйцаклетак, але і стан самой маткі, якая павінна прыняць і забяспечыць развіццё эмбрыёна.

Што паказала даследаванне

Навукоўцы прааналізавалі вынікі лячэння 1774 жанчын, якія праходзілі экстракарпаральнае апладненне (ЭКА) з выкарыстаннем донарскіх яйцаклетак.

Сярод жанчын ва ўзросце 35‑40 гадоў цяжарнасць пасля такой працэдуры наступала ў 54% выпадкаў. У жанчын, якім было 49 гадоў і больш, гэты паказчык зніжаўся прыкладна да 43%.

Яшчэ больш прыкметнай была розніца ў колькасці выпадкаў, якія заканчваліся нараджэннем жывога дзіцяці. Калі ў групе 35‑40 гадоў гэта адбывалася ў 46% працэдур, то ў жанчын ва ўзросце 49 гадоў і больш — у 32%.

Адначасова ўзрастала і рызыка страты цяжарнасці. У жанчын пасля 49 гадоў выкідышы адбываліся ў 38% выпадкаў супраць 24% у групе 35‑40 гадоў.

Пры гэтым, калі ўлічыць перанос усіх атрыманых эмбрыёнаў, верагоднасць нараджэння жывога дзіцяці складала каля 80% у жанчын 35‑40 гадоў і 62,5% у жанчын ва ўзросце 49 гадоў і больш.

Справа не толькі ў яйцаклетках

Аўтары даследавання лічаць, што прычына крыецца ва ўзроставых зменах эндаметрыя — слізістай абалонкі маткі, у якой замацоўваецца эмбрыён і развіваецца цяжарнасць.

Таўшчыня эндаметрыя ў жанчын розных узроставых груп амаль не адрознівалася, аднак яго функцыянальны стан пагаршаўся з узростам. Менавіта гэта, на думку даследчыкаў, можа тлумачыць, чаму нават выкарыстанне маладых донарскіх яйцаклетак не дазваляе цалкам пераадолець наступствы старэння рэпрадуктыўнай сістэмы.

Аўтары даследавання падкрэсліваюць, што гэтыя вынікі не павінны адбіваць у жанчын жаданне звяртацца да донарскіх яйцаклетак. Эфектыўнасць такога лячэння застаецца даволі высокай нават у старэйшым узросце. Аднак пацыенткі павінны разумець, што гэтая методыка не можа цалкам кампенсаваць узроставыя змены рэпрадуктыўнай сістэмы, асабліва пасля 49 гадоў.

Чаму гэта важна

Даследчыкі спадзяюцца, што ў будучыні ўдасца распрацаваць спосабы, якія дазволяць прагназаваць, прадухіляць або змяншаць наступствы старэння маткі. Гэта можа зрабіць лячэнне бясплоддзя больш эфектыўным.

Незалежныя эксперты заклікаюць не ўспрымаць 49 гадоў як абсалютную мяжу. Яны падкрэсліваюць, што стан маткі і яечнікаў у розных жанчын аднаго ўзросту можа істотна адрознівацца, таму кожны выпадак патрабуе індывідуальнай ацэнкі.

Адна з пацыентак, брытанка Шэрон Маршал, расказала BBC, што нарадзіла дачку ў 46 гадоў пасля шасці гадоў беспаспяховых спроб ЭКА. Да гэтага яна двойчы страціла цяжарнасць і змагла зацяжарыць толькі з сёмай спробы.

Паводле яе, гісторыі знакамітасцяў, якія нараджаюць дзяцей пасля 45 ці нават 50 гадоў, ствараюць уражанне, што зрабіць гэта адносна проста. Насамрэч жа многія жанчыны праходзяць праз гады лячэння, няўдалыя спробы і цяжкія псіхалагічныя перажыванні.

«Давайце будзем шчырымі з жанчынамі наконт таго, з якімі цяжкасцямі яны могуць сутыкнуцца і наколькі складана можа быць зацяжарыць у старэйшым узросце. Мы заслугоўваем таго, каб ведаць пра гэта», — сказала яна.

Каментары6

  • Алена
    14.07.2026
    1, сколько можно уже “ругать” женщин за позднее материнство, это мы себе так просто проблем ищем, нет же никаких вообще других причин структурных
    не, это же женщины придумали себе такое перверсивное развлечение, решаться на детей хотя бы в зрелом возрасте
    противно это все слушать, интеллектуалы недоделанные
  • Бабуліны казкі
    14.07.2026
    А дзе пра сістэму выхавання?
  • 1
    14.07.2026
    Алена, нешта вас трыгернуў мой каментар, незразумела з якой прычыны. Дзе вы бачылi, каб я тут вінаваціў у чымсьці жанчын? Ніхто нікому нічога не павінен, дзеці - прыватная справа кожнага. Можа, перачыталі гендэрнай літаратуры? У рэальным жыцці людзі не падзеленыя на каманды з жанчын і мужчын, якія гуляюць адна супраць другой, як паказваюць штодня клікбэйтныя відэа і артыкулы. У жыцці рашэнне аб дзецях прымае звычайна пара - у ідэале дарослыя людзі, якія ўзважваюць і абмяркоўваюць варыянты. У кожнага рашэння ёсць наступствы - і часам трэба браць за яго адказнасць на сябе, а не вінаваціць "інтэлектуалаў" ці ўвесь свет навокал.

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць