Грамадства1919

Наста Рагатко расказала, колькі зарабіла на сваёй кнізе

Экс-галоўная рэдактарка Kyky.org і экс-кіраўніца камунікацый офіса Святланы Ціханоўскай Наста Рагатко ў канцы мінулага года выдала кнігу «Насі з сабой» пра палітычныя кулуары, адносіны з былымі і сённяшнімі. Цяпер яна падзялілася матэматыкай свайго поспеху.

Наста Рагатко. Фота: Ліна Цапава

Вось, што Наста расказала пра свой даход.

9 000 еўра — даход ад продажаў у кніжных.

10 500 — гэта даход ад заказаў з яе сайта, але тут уключана цана дастаўкі.

Яшчэ каля 200 кніг прадалі на прэзентацыях за гатоўку — 4 000 еўра.

Вынікова «Насі з сабой» прынеслі бруднымі 23 500 еўра.

Цяпер выдаткі.

2 500 еўра пайшло на дастаўку людзям і крамам.

2 500 еўра на пераклады кнігі: поўны на англійскую і частковы на польскую.

Друкаванне двух тыражоў па 1000 асобнікаў — 1500 і 1500 еўра.

Падрыхтоўка да запуску: канверты, фота і іншае — 1500 еўра.

Яшчэ 500 еўра на падпіскі, тыпу CapCut, Adobe, Readymag — тое, на якім зроблены сайт.

І яшчэ працэнт, які атрымлівае партнёрка, якая размаўляе з кніжнымі крамамі і займаецца адпраўкамі.

Наста кажа, што практычна не ўлічвае цэны на квіткі і жыллё ў паездках, калі былі прэзентацыі і сустрэчы, таму што сумяшчалі туры з асабістымі паездкамі.

Мінус 10 000. Застаецца, па яе падліках, 13 500.

А цяпер падаткі. Як ІП яна мела ільготу, таму заплаціла яшчэ 1500 еўра прыкладна падаткаў, адпаведна, застаецца 12 000 еўра.

Кнігай яна займалася паўтара года. Пяць месяцаў яе пісала, чатыры — рыхтавала да запуску, і вось ужо 9 месяцаў займаецца яе прасоўваннем і продажамі, распавяла яна.

«Калі ў Вікіпедыі ёсць старонка пра прыдуркаватасць і адвагу, пастаўце, калі ласка, туды маю фатаграфію», — рэзюмавала яна.

Каментары19

  • цікава
    06.08.2026
    А грант на якую суму быў?
  • Абое рабое
    06.08.2026
    «Калі ў Вікіпедыі ёсць старонка пра прыдуркаватасць і адвагу, пастаўце, калі ласка, туды маю фатаграфію», — рэзюмавала Наста Рагатко.

    На такую старонку на вікі варта дадаць ее фота разам з Матолькам. Той таксама шмат нарабіў, чаго толькі варты прыклад пра адсутнасць элементарных наладаў бяспекі для чата Гаюна, дзе было столькі дадзеных, чым і скарысталіся лукашысты.
  • Стыдно і больно
    06.08.2026
    [Рэд. выдалена]

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць