Свет44

Яшчэ два спадарожнікі з расійскага аналага Starlink не змаглі падняцца на сваю арбіту

У расійскай спадарожнікавай сістэмы «Рассвет», якую ствараюць як уласны аналаг Starlink, узніклі новыя праблемы, піша The Moscow Times.

Фота: «Бюро 1440»

Як адзначаюць эксперты, як мінімум два спадарожнікі, запушчаныя 20 ліпеня ў складзе другой групы, не змаглі падняцца на сваю арбіту. Яны апусціліся ніжэй за 300 км і, верагодна, неўзабаве ўвойдуць у шчыльныя слаі атмасферы і згараць.

Яшчэ тры апараты таксама няўдала спрабавалі павысіць арбіту і цяпер знаходзяцца на вышыні каля 310—330 км. Дзевяць спадарожнікаў працягваюць манеўры, але іх арбіты прыкладна на 200 км ніжэйшыя, чым у першай групы расійскіх апаратаў на аналагічным этапе палёту.

Першую групу з 17 спадарожнікаў кампанія «Бюро 1440», якая курыруе праект, запусціла ў канцы сакавіка. Адзін з іх не змог выйсці на патрэбную арбіту і ўпаў у пачатку чэрвеня. Большасць астатніх удалося вывесці на вышыню крыху большую за 500 км, хоць першапачаткова мэтай называлася арбіта на 800 км.

Уся сістэма «Рассвет-3» павінна забяспечваць шырокапалосную спадарожнікавую сувязь па ўсім свеце. Аднак праблемы з павышэннем арбіты могуць скараціць тэрмін службы апаратаў, бо на вышыні каля 500 км ім патрабуецца больш паліва для ўтрымання пазіцыі.

Расія плануе разгарнуць спачатку 350 спадарожнікаў, а надалей павялічыць групоўку да 900. Камерцыйны запуск сістэмы запланаваны на 2027 год. Улады таксама разглядаюць яе выкарыстанне для кіравання баявымі беспілотнікамі.

Каментары4

  • Не трэба недаацэньваць ворага
    25.08.2026
    Не трэба недаацэньваць ворага.
    Можна канечне сіюмінутна парадавацца, што некалькі варожых спутніка не змаглі падняцца на арбіту.
    Але лепш паглядзець праўдзе ў вочы, што Расея іх збіраецца выкарыстоўваць супраць Украіны і прыняць контрмеры.
  • бальшавіцкая імерыя ў 1991
    25.08.2026
    Не трэба недаацэньваць ворага , як бальшавіцкая імерыя ў 1991
  • по плану
    26.08.2026
    Все аппараты отвёрточной сборки из китайских комплектующих и китайских узлов, нет ни одного одинакового....

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал78

Прэм'ер-міністр Балгарыі заклікаў Еўропу пайсці на саступкі Пуціну18

Спрэчных канцэртаў у брэсцкім касцёле, відаць, больш не будзе. Іх забараняюць свецкія ўлады3

У Кітаі знайшлі парэшткі раней невядомага дыназаўра з чатырма крыламі5

Нарвежская палітычная эліта апраўдваецца перад парламентам за сувязі з Джэфры Эпштэйнам

Названыя авіякампаніі з найлепшым WI-FI на борце. Еўрапейская з іх толькі адна2

Юрый Чыж зноў судзіўся са сваім сынам. Перамагла маладосць2

На рэйсе ў Тэль-Авіў усё ж былі пілоты з Украіны і Расіі, але не тыя5

Рыэлтар паказаў кватэру, якую прадалі за 80 тысяч даляраў. Беларусы ўразіліся9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць