Свет

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Пасля разбуральнай паводкі ў Непале ратавальнікі сутыкнуліся з надзвычай складанай задачай — устанавіць асобы сотняў загінулых. Многія целы настолькі моцна пашкоджаныя, што вызначыць, хто гэта, магчыма, ужо ніколі і не атрымаецца, піша Bild.

Паводле інфармацыі непальскай паліцыі, па стане на 29 жніўня былі знойдзеныя целы як мінімум 626 загінулых. Прыкладна 2500 чалавек лічацца зніклымі без вестак. Загінулыя і зніклыя ёсць таксама на кітайскім баку мяжы: там 554 чалавекі лічацца зніклымі.

Асабліва цяжкая сітуацыя склалася ў акрузе Чытван, дзе знайшлі целы 233 чалавек. Паколькі многія з іх ужо пачалі раскладацца, а магчымасцяў захоўваць целы ў халадзільных умовах няма, улады пачалі хаваць неапазнаныя парэшткі. Паводле інфармацыі выдання Nepal News, так ужо пахавалі 229 чалавек. Перад гэтым у іх бралі ўзоры ДНК і прысвойвалі ідэнтыфікацыйныя нумары.

Апазнанне ўскладняецца і тым, што бурныя патокі вады маглі аднесці целы прыкладна на 100 кіламетраў, паведаміў міністр замежных спраў Непала Шысір Ханал агенцтву Reuters. Многія загінулыя атрымалі вельмі значныя пашкоджанні целаў.

Як паведамляе Kathmandu Post, ратавальнікі ўздоўж рэк знаходзяць не толькі цэлыя целы, але і асобныя канечнасці ды часткі тулаваў. Толькі ў акрузе Навалпарасі-Іст знайшлі целы 154 загінулых. У 49 выпадках не ўдалося вызначыць нават пол чалавека.

Таму следчыя спрабуюць знайсці іншыя прыкметы для ідэнтыфікацыі — адзенні, упрыгожанні, адбіткі пальцаў і татуіроўкі. Калі гэтыя спосабы не даюць выніку, апошняй магчымасцю застаецца генетычная экспертыза ДНК.

Каментары

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага12

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект1

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага12

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць