Грамадства33

У Варшаве п'яная беларуска ехала з чатырохгадовым дзіцём на электрасамакаце і трапіла ў бальніцу

У Варшаве 34‑гадовая беларуска і яе чатырохгадовае дзіця пацярпелі падчас паездкі на электрасамакаце. Жанчына, у арганізме якой пазней знайшлі алкаголь, не справілася з кіраваннем і ўпала разам з дзіцём, піша выданне Most.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Здарэнне адбылося на ўчастку вуліцы, закрытым для руху. Самакат наехаў на няроўнасць дарогі, пасля чаго жанчына страціла раўнавагу. Пра пацярпелых паведамілі мінакі, якія выклікалі паліцыю і хуткую дапамогу.

Маці і дзіця агледзелі медыкі і даставілі іх у бальніцу для дадатковых абследаванняў. Праверка паказала, што ў выдыханым паветры жанчыны было амаль 1 праміле алкаголю.

Паліцыя таксама зафіксавала іншыя парушэнні: перавозку пасажыра на электрасамакаце, адсутнасць абавязковага шлема і стварэнне аварыйнай сітуацыі. Сабраныя матэрыялы перададзеныя для далейшага разгляду.

У Польшчы правілы карыстання электрасамакатамі забараняюць перавозіць на іх пасажыраў, жывёл або грузы.

Акрамя таго, з 3 сакавіка 2026 года дзецям да 13‑ці гадоў дазволена карыстацца электрасамакатамі толькі ў жылых зонах і пад наглядам дарослых. Выезд на дарогі для іх забаронены.

З 3 чэрвеня дзеці да 16‑ці гадоў пры яздзе на роварах і электрасамакатах павінны быць у шлемах. За яго адсутнасць прадугледжаны штраф у 100 злотых (каля 27 даляраў), які выплачваюць бацькі або апекуны.

Патрабаванне адносна шлемаў таксама распаўсюджваецца на дзяцей да сямі гадоў, якіх перавозяць на ровары ў дзіцячым крэсле або на дадатковым сядзенні, за асобнымі выключэннямі.

Каментары3

  • Stop
    03.09.2026
    У мінулым годзе пісалі пра нейкага маладога беларуса, які ўпаў з самаката і трапіў у сямейны суд. Там пачалі пісаць пра рэпрэсіўную Польшчу і класічна пра ксенафобію. Цікава, тут таксама?
  • Інфа 100%
    03.09.2026
    Пэўна злосныя палякі прымусілі піць беларуску і пазней паехаць з дзіцём на самакаце. Коцікі ніколі б такога не зрабілі.
  • Józek
    05.09.2026
    Жвір, зноў палякі вінаватыя? Куды схаваўся са сваімі адважнымі каментарамі?

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць адмяніць штогадовыя дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў8

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць