Грамадства11

Паездка на самакаце абышлася мінчанцы ў 16 тысяч даляраў — столькі давядзецца патраціць на зубы

Дзяўчына пераляцела праз руль электрасамаката і ўдарылася аб вугал тэрасы зубамі.

Ірына Вайніцкая. Скрыншот: АНТ

Непрыемнае здарэнне з Ірынай Вайніцкай адбылося яшчэ ў чэрвені 2024 года. Разам з сяброўкамі яна шпацыравала ў цэнтры Мінска. Калі сабралася дадому, то ўзяла самакат.

«Я была ў самым цэнтры горада, на вуліцы Інтэрнацыянальнай, там, дзе стаіць дадатковае абмежаванне на максімальную хуткасць, і далей я падскочыла на ямцы, на выбаіне, страціла кіраванне, і там была тэраса», — расказала яна ў эфіры АНТ пра тое падзенне.

Дзяўчына пераляцела праз руль электрасамаката і ўдарылася аб вугал тэрасы зубамі. Пацярпеў увесь пярэдні рад зубоў, плюс два зубы выпалі. Наступная аперацыя доўжылася сем гадзін.

«Зубы выйшлі вонкі і іх упраўлялі назад, і для фіксацыі накладвалі металічную шыну. Адзін зуб я страціла ў тую ж ноч, без магчымасці яго вярнуць, яшчэ адзін зуб страціла праз месяц, бо, нягледзячы на шыну, нягледзячы на ўсе намаганні, на жаль, ён не прыжыўся».

Скрыншот тыктока

Шэсць тысяч даляраў на зубы Ірына ўжо выдаткавала, і яшчэ дзесяць тысяч спатрэбяцца, па яе падліках.

Сама ж дзяўчына змагла ўспрыняць сітуацыю з гумарам і вядзе блог пра сваё аднаўленне.

Каментары1

  • яна іск спрабавала падаць
    10.08.2026
    да кампаніі-"самаката"?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі44

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах10

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі44

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць