Грамадства

У Гродне цалкам адмовіліся ад пракатных самакатаў і ровараў. Нібыта па просьбе жыхароў

Гродна стаў першым горадам Беларусі, дзе з вуліц зніклі пракатныя электрасамакаты і ровары. Цяпер скарыстацца такім арэндным транспартам у горадзе нельга. Пры гэтым гарадскія ўлады падкрэсліваюць, што асобнага рашэння аб забароне пракату не прымалася. Да цяперашняй сітуацыі нібыта прывялі некалькі фактараў, у тым ліку меркаванне саміх жыхароў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Адной з праблем стала спецыфіка гістарычнай часткі Гродна. У горадзе шмат вузкіх вуліц і месцаў са старой забудовай, дзе прасторы паміж пешаходамі і транспартам няшмат. Некаторыя карыстальнікі самакатаў ездзілі занадта хутка, а арэндныя ровары і самакаты часам пакідалі там, дзе яны перашкаджалі мінакам.

Частка гараджан лічыць, што адмова ад пракату павысіла бяспеку. Жыхары расказвалі пра выпадкі, калі самакаты ледзь не збівалі іх ці наязджалі на пешаходаў. Аднак былі і тыя, хто лічыў самакаты зручным спосабам перамяшчэння па горадзе і хацеў бы іх вяртання.

Важнай праблемай таксама стала паркоўка арэнднага транспарту. Пасля шматлікіх зваротаў жыхароў гарадскія ўлады правялі апытанне. 72% яго ўдзельнікаў выказаліся за тое, каб у горадзе не было пракатных самакатаў.

Аднак цяперашнюю сітуацыю нельга фармальна называць забаронай. Як патлумачылі ў Гродзенскім гарвыканкаме, з аператарамі пракату проста не заключылі дамовы на арэнду пляцовак. Калі жыхары зноў звернуцца з просьбай вярнуць такі транспарт, пытанне могуць разгледзець паўторна.

Пры гэтым ад сродкаў персанальнай мабільнасці ў Беларусі цалкам не адмаўляюцца. У іншых гарадах для павышэння бяспекі выкарыстоўваюць абмежаванні і правілы.

Напрыклад, перад перасячэннем праезнай часткі на самакатах неабходна сысці з іх і перайсці дарогу пешшу. На адным самакаце можа ехаць толькі адзін чалавек. Калі ў горадзе ёсць веладарожка, карыстацца трэба ёй, а пры яе адсутнасці дазваляецца рух па тратуары.

Кіраваць сродкамі персанальнай мабільнасці могуць толькі паўналетнія людзі і толькі ў цвярозым стане.

У Брэсце, дарэчы, у гістарычных месцах і на тэрыторыях з вялікай колькасцю людзей стварылі так званыя чырвоныя зоны, дзе пракатныя самакаты не працуюць.

Паводле Дзяржаўтаінспекцыі, колькасць аварый з удзелам такога транспарту скарацілася на 15% у параўнанні з мінулым годам. Колькасць загінулых таксама зменшылася: калі летась загінулі тры чалавекі, то сёлета — адзін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах10

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць