Грамадства55

У Брэсце прадаюць маленечкую аднапакаёўку, дзе пасля застануцца жыць маці і дачка. У чым прыкол?

«Як гэта так? Я набываю кватэру 20 метраў і жыву ў ёй з жанчынай і яе дзіцём?» — цікавіцца брэстчанка Кацярына. Аказваецца, за незвычайнай абвесткай аб продажы кватэры хаваецца сапраўдная сямейная драма. 

Той самы дом у Брэсце па адрасе Маладагвардзейская, 4. Фота тут і далей: «Куфар»

Кацярына на «Куфары» знайшла абвестку аб продажы аднапакаёўкі ў Брэсце. Кватэра знаходзіцца ў доме 4 на вуліцы Маладагвардзейскай. 

Дом 1979 года, першы паверх, агульная плошча кватэры крыху менш за 20 квадратаў, з іх жылая — усяго каля 11 квадратаў. Ганна, якая апублікавала абвестку, пазначыла цану 35 тысяч даляраў — але дадала вялікімі літарамі, што магчымы «добры торг».

Дарэчы, нельга сказаць, што гэта вельмі танна — бо ў гэтым жа доме за аднапакаёўку плошчай 29 квадратаў (не на першым паверсе) просяць 41 тысячу даляраў. 

Але ж у абвестцы Ганны ёсць адзін цікавы нюанс: пазначана, што ў кватэры зарэгістравана жанчына з дзіцём — і яны застануцца там жыць нават пасля продажу нерухомасці.

Відавочна, што новы ўласнік не зможа ні жыць там, ні здаваць у арэнду кватэру — бо месца і так кот наплакаў. 

«Як гэта так? Я набываю кватэру 20 метраў і жыву ў ёй з жанчынай і яе дзіцём?» — спытала Кацярына ў карыстальнікаў Threads.

Допіс завірусіўся і ў хуткім часе ў каментарах з’явілася тая самая жанчына, якая жыве ў гэтай аднапакаёўцы са сваёй дачкой-школьніцай. Завуць яе Наталля Анішчук.

Высветлілася, што па-за кадрам заставалася сапраўдная сямейная драма. 

У сям’і Наталлі было трое дзяцей — яна і яшчэ два браты. Бацькі ўжо памерлі, пасля іх засталася кватэра. Пры жыцці бацька хацеў прыватызаваць яе, але не паспеў, бо хварэў на анкалогію.

У той момант старэйшы брат Наталлі ўжо быў у шлюбе і жыў асобна, Наталля таксама мела жаніха і планавала пераехаць да яго. Таму яны вырашылі адмовіцца ад сваіх доляў на карысць малодшага брата. Але пакінулі за сабой пажыццёвае права ўладання і карыстання бацькоўскай кватэрай — натарыус запэўніў, што так магчыма зрабіць.

Наталля і яе старэйшы брат паверылі, што без іх згоды іх ніколі не выпішуць з бацькоўскай кватэры: «Бо каму верыць, калі не сваякам?».

Прыватызацыя адбывалася ў 2015 годзе. Наталля сцвярджае, што два гады (да 2017) яна сама аплачвала тую прыватызацыю, бо малодшы брат быў у арміі.

У 2017 годзе жанчына выйшла замуж, нарадзіла дзіця і пераехала да мужа ў кватэру — пяць гадоў, пакуль жанчына не жыла ў бацькоўскай кватэры, яна не аплачвала там камунальныя паслугі. У 2022 годзе шлюб раскідаўся, Наталля разам з дачкой вырашыла вярнуцца ў сямейнае гняздо — але малодшы брат, які ўжо сам паспеў ажаніцца, быў катэгарычна супраць.

Паколькі ў сястры не было ўласнай нерухомасці, ён узяў крэдыт, набыў маленькую аднапакаёўку і праз суд выпісаў Наталлю туды. Цяпер мужчына заявіў, што выплачваць крэдыт яму нецікава, таму ён хоча прадаць тую другую кватэру (Наталля зарэгістраваная там і жыве разам з дачкой): «Ён прапанаваў мне чатыры варыянты: 1. Ён прадае кватэру разам са мной і дзіцём. 2. Падсяляе да мяне ўзбекаў. 3. Набыць у яго кватэру па рынкавай цане. 4. Калі я не пагаджуся на адзін з варыянтаў, ён нешта зробіць».

Каментатары ў жаху ад сітуацыі. Маўляў, сумленна было б адразу прадаць бацькоўскую кватэру, а грошы падзяліць пароўну. Але Наталля кажа, што такі варыянт ёй ніхто не прапаноўваў.

Купляць аднапакаёўку ў брата Наталля не хоча — бо за тыя ж грошы плюс крэдыт яна можа набыць сабе з дачкой нешта больш камфортнае.

Каментары5

  • Я
    17.09.2026
    Объясните мне, в чем прикол покупать эту квартиру?
  • Белорусский мир
    17.09.2026
    Я, Чтобы сидеть в персональной бетонной норе и ходить на фабрику по 500. И так всю.жизнь
  • Циник
    18.09.2026
    Оплата приватизации, даже частично, уже делает её собственником недвижимости. И пофигу что отказ писали от наследства. Потому грамотно самостоятельно изучить вопрос, и подавать в суд на наследство квартиры отца. И младший сам в мировую прибежит и подарит эту однушку

Цяпер чытаюць

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Вайсковы дарадца Трампа параіў рыхтавацца да баявых дзеянняў на арбіце Месяца17

Памёр Васіль Жураўлёў

Набыццё беларусам газавага тэрмінала на Падляшшы выклікала трывогу палякаў, але спецслужбы далі дабро

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць51

«І загарэліся ўсе чырвоныя лямпачкі, якія толькі ёсць». Пачобут распавёў, як яго правяралі на мяжы пры ўездзе ў Беларусь27

Мужчына зрабіў званок з Беларусі праз сетку літоўскага аператара. Як гэта атрымалася?3

26‑гадовага гамельчука асудзілі на 5,5 года калоніі за «паклёп і знявагу Лукашэнкі»4

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць