Грамадства22

Майстра аўтацэнтра «Рэно» з Мінска пасадзілі за дапамогу рэпрэсаваным, а пасля завялі яшчэ адну справу

Дзмітрый Рожын быў арыштаваны вясной 2025 года. За замах на «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» яму прысудзілі 3 гады калоніі і вялікі штраф. Нядаўна палітвязня асудзілі яшчэ раз.

Дзмітрый Рожын. Фота з ягонай старонкі ў тэлеграме

Дзмітрый Рожын нарадзіўся ў 1996 годзе. Да свайго арышту ён жыў у Мінску і працаваў майстрам кузаўнога цэха ў аўтамабільнай кампаніі «Лазанж» — гэта аўтацэнтр «Рэно». 

Хлопца арыштавалі 12 мая 2025 года. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, прычынай стала дапамога фонду, які падтрымлівае рэпрэсаваных беларусаў.

У выніку Мінскі гарадскі суд вынес яму прысуд паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса — замах на «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Дзмітрыя пакаралі 3 гадамі калоніі агульнага рэжыму са штрафам. Адбываць тэрмін палітвязня адправілі ў бабруйскую калонію №2.

Вясной 2026 года стала вядома, што на Рожына завялі новую крымінальную справу і вярнулі яго ў мінскі СІЗА №1.

У верасні высветлілася, што хлопца асудзілі яшчэ раз, зноў паводле артыкула за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ужо па ч. 1 арт. 361‑4 КК). Сумарны прысуд невядомы.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) закранулі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

Шматлікія крымінальныя справы апошняга часу па артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмізму» былі звязаныя са «справай Гаюна».

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў. Каардынавала яго дзейнасць група актывістаў на чале з Антонам Матолькам.

«Справа Гаюна» пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка была ў тым, што спасылка была бестэрміновая. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іхнія ID і імёны карыстальнікаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Падтрымка
    21.09.2026
    Шаноўны Дзмітрый дзякуй вам за падтрымку.
    Трымайцеся , жадаю каб гэта выпрабаванне хутчэй скончылася свабодай .
  • .
    21.09.2026
    Замах на «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» - гэта значыць, сфоткаў нешта і быў гатовы пераслаць, аднак не пераслаў?
    Пераследуюць ужо за думказлачынства ("1984").

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

«Быў у прыгнечаным стане». Што вядома пра 41‑гадовага мужчыну, якога шукаюць ужо пяты дзень4

Балгарыя выменяла ў Грэцыі парэшткі свайго сярэднявечнага цара3

На расійскіх сілавікоў у канвойным вагоне на Каўказе напаў наркагандляр, якому пагражала пажыццёвае зняволенне. Яго забілі

У «Мінск-Свеце» з'явяцца вялікі парк і тысячы новых парковачных месцаў5

Расія і ЗША абмяркоўваюць шматмільярдную нафтавую здзелку10

«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча12

З чаго складаецца кошт кубачка капучына ў мінскай кавярні?6

Віталь Артыст прызнаўся, што развёўся другі раз8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць