Свет2828

Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што працуе над здзелкай з Беларуссю, па якой будзе закупляць калійныя ўгнаенні па ніжэйшай цане, чым ЗША атрымліваюць з суседняй Канады.

Дональд Трамп. Фота: Nathan Howard / AP

«Злучаныя Штаты працуюць над маштабнай здзелкай па закупцы калійных угнаенняў у Беларусі. Цана будзе значна ніжэйшая, чым мы цяпер плацім Канадзе, што з'яўляецца вельмі добрай навіной для нашых фермераў і ўладальнікаў ранча», — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social. 

Раней сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі нібыта няма свабоднага, незакантрактаванага калію.

Канада, Расія і Беларусь — тры найбольшыя вытворцы калійных угнаенняў у свеце. Асноўнымі рынкамі беларускіх угнаенняў заўсёды былі Кітай і Індыя. У выпадку калі беларускі калій пераарыентуецца на ЗША, канадскі заменіць беларускі ў Кітаі. Хоць транспартнае плячо між Канадай і ЗША найкарацейшае, і гэта найбольш натуральны пастаўшчык гэтай сыравіны для амерыканскіх фермераў.

Каментары28

  • Пум Пум
    21.09.2026
    Калі адкінуць маральны бок пытання, у рудага вельмі дзіўная форма вядзення бізнесу. Аніхто не накручвае значнасць тавара, які хочаш купіць за танна
  • Indrid Cold
    21.09.2026
    То бок Трамп сам падтрымлівае вайну ў Іране праз закупку беларускага калія

    [Зрэдагавана]
  • Кол
    21.09.2026
    Лухта, ня будзе гэтай "здзелкі".

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць