Свет44

Францыя праціснула рашэнне аб зняцці санкцый з Усманава і Фрыдмана

Паслы краін Еўрасаюза 21 верасня папярэдне дамовіліся аб зняцці санкцый з расійскіх мільярдэраў Алішэра Усманава і Міхаіла Фрыдмана. Як паведамляе Reuters са спасылкай на некалькіх еўрапейскіх дыпламатаў, дамоўленасць уступіць у сілу, калі на працягу некалькіх наступных гадзін ніводзін урад ЕС не выступіць супраць гэтага рашэння, піша The Moscow Times.

Алішэр Усманаў і Міхаіл Фрыдман

Зняцце абмежаванняў стала часткай больш шырокай дамоўленасці аб падаўжэнні санкцый супраць тысяч іншых расійскіх фізічных і юрыдычных асобаў адразу на тры гады. Звычайна розныя санкцыйныя меры працягваюцца на шэсць або дванаццаць месяцаў.

Канчатковае рашэнне пра падаўжэнне прыкладна 3000 санкцый супраць Расіі павінна быць прынята да аўторка. Аднак на мінулым тыдні Францыя нечакана далучылася да Славакіі, якая выступала за выключэнне Усманава з санкцыйнага спісу ЕС. Мільярдэр ужо некалькі гадоў праз сваіх лабістаў у розных краінах спрабуе дамагчыся зняцця абмежаванняў.

Люксембург, у сваю чаргу, звярнуў увагу на сітуацыю вакол Міхаіла Фрыдмана, які падаў супраць гэтай краіны пазоў у сувязі з замарожваннем яго актываў. Люксембург заявіў, што яго пазіцыя ў судовым працэсе можа стаць больш слабой, калі санкцыі будуць знятыя толькі з Усманава.

Францыя не стала публічна або прыватна тлумачыць свае матывы, заявіўшы толькі, што пытанне звязанае з «канкрэтнай праблемай нацыянальнай бяспекі». Politico паведамляла, што рашэнне магло быць часткай магчымай дамоўленасці, у межах якой Азербайджан вызваліў бы затрыманых французскіх грамадзян. Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў гэта адмаўляў і заяўляў, што Баку і раней выступаў за выключэнне Усманава з санкцыйнага спісу. Усманаў нарадзіўся ва Узбекістане.

Паводле інфармацыі ад трох еўрапейскіх дыпламатаў, Францыя заклікала ЕС зняць санкцыі з Усманава пасля таго, як Азербайджан затрымаў як мінімум двух грамадзян Францыі. Пасля гэтага Баку нібыта пачаў аказваць на Парыж ціск у пытанні санкцый супраць Усманава. Высокапастаўлены азербайджанскі дыпламат у размове з Reuters гэтую інфармацыю абверг.

Сам Усманаў для барацьбы з еўрапейскімі санкцыямі выкарыстоўваў розныя каналы. Напрыклад, міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў звяртаўся па дапамогу ў гэтым пытанні да былога венгерскага калегі Петэра Сіярта.

Вясной з уцечкі тэлефонных перамоў паміж міністрамі стала вядома, што Лаўроў прасіў Сіярта дапамагчы выключыць з санкцыйнага спісу сястру Усманава Гульбахор Ісмаілаву. Сіярта паабяцаў ужо на наступным тыдні разам са Славакіяй вынесці гэтае пытанне на абмеркаванне ў рамках працэсу падаўжэння санкцый. У адказ Лаўроў сказаў, што Усманаву гэта будзе вельмі прыемна.

Каментары4

  • Непродажные
    21.09.2026
    Это все что следует знать о европейской политической неподкупности и моральной чистоплотности.
  • Верым
    21.09.2026
    Ну што, выхад бескампрамісных з Кааліцыі нязломных: Наўседа, Туск, Стуб, свет глядзіць на вас, хлопцы!
  • 1
    21.09.2026
    Непродажные, калі што, гранты, за якімі ўсе з працягнутай рукой стаяць, не з паветра бяруцца. Грошы неяк даводзіцца зарабляць

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак5

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага26

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

Еўрапейскія спецслужбы папярэдзілі пра магчымую эскалацыю аперацый Расіі супраць НАТА ў бліжэйшыя месяцы34

У Мінску з'явіўся самы загадкавы аўтобусны маршрут7

Фермер пад Брэстам вырасціў гарбуз вагой 240 кіло2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак5

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць