Грамадства66

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Складанасці з італьянскімі візамі пачаліся пасля таго, як стала вядома, што падазраваны ў дыверсіі ў аэрапорце Лейпцыга грамадзянін Расіі атрымаў італьянскую візу ў пасольстве ў Мінску. Раней Італія лічылася адной з самых спрыяльных краін па выдачы шматразовых доўгатэрміновых віз беларусам. Пацікавіліся, што цяпер.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Пра шматразовыя італьянскія візы можна забыць?

Сітуацыя змянілася. Па-першае, рэгістрацыя ў ліст чакання VFS з 15 верасня прыпыненая. Пры гэтым тых, хто раней быў зарэгістраваны ў спісе чакання, працягнуць абслугоўваць. А гэта дзясяткі тысяч чалавек.

Па-другое, новыя заявы прымаюць толькі ад турфірмаў. Пры гэтым, як кажуць самі тураператары, цяпер доўгатэрміновая італьянская віза — гэта хутчэй выключэнне.

Маўляў, можна атрымаць як на месяц, так і толькі пад паездку. Радзей даюць на паўгода — такую інфармацыю агучылі ў адной з турфірмаў.

У іншай кажуць, што новы консул пакуль не асабліва прадказальны, таму раяць не разлічваць на атрыманне візы на 1‑3 гады, як гэта было раней.

Гэта не азначае, што Італія больш зусім не дае шматразовыя турыстычныя візы. Проста колькасць такіх кратна меншая ў параўнанні з тым, што было яшчэ нядаўна, патлумачылі сітуацыю яшчэ ў адным турагенцтве.

Якія ёсць альтэрнатывы?

Літаральна ва ўсіх візавых агенцтвах, куды «Наша Ніва» звярталася пад выглядам кліента, ахвотным атрымаць візу замест Італіі прапануюць Іспанію.

Гэта паўднёваеўрапейская краіна па-ранейшаму добра выдае візы для індывідуальнага турызму.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Што да адмоўных рашэнняў па іспанскіх візах, то памагатары называюць ад 1% да 3%.

Пры гэтым тэрміны атрымання візы даволі вялікія. На сам запіс сыходзіць ад двух тыдняў да двух-трох месяцаў. У дадатак ідзе яшчэ 45 дзён на разгляд заявы пасля падачы.

Але ёсць варыянт паскорыць працэс, праўда, для гэтага давядзецца ехаць у Маскву. Разам з трансферам з Мінска адна з кампаній бярэ за свае пасрэдніцкія паслугі 750 рублёў. Плюс яшчэ каля 100 еўра трэба будзе заплаціць за візу і іншыя выдаткі ўжо ў Маскве. Таму калі дабірацца ў Іспанію праз Маскву, то візу атрымаць можна на 20 дзён хутчэй, чым на месцы ў Беларусі.

І нягледзячы на тое, што тэрміны выглядаюць далёка не ідэальнымі, памагатары называюць Іспанію адным з самых хуткіх варыянтаў для атрымання візы.

Для тых, хто не хоча замарочвацца з верыфікацыяй і чаканнем пры падачы на Іспанію, ёсць VIP-пакеты, якія каштуюць па 1500—1700 рублёў за візу з чалавека пад ключ.

Пры гэтым, як прызнаюцца агенты, найбольш імаверна, што гэта будзе трохмесячная мультывіза. На больш працяглыя тэрміны могуць разлічваць тыя, хто ўжо меў іспанскую візу раней і можа даказаць, што сапраўды дабіраўся да Іспаніі.

Каментары6

  • Bob Siniavski Cleveland
    04.10.2026
    шліця іх на буй
  • Дерьмократия
    04.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • выдумки немецких спецслужб
    04.10.2026
    из за выдумки немецких спецслужб страдают белорусы. Это прямо зеркальная операция к операции белорусских спецслужб, когда немец попал на фейковый аккаунт украинских спецслужб, который принадлежал белорусским спецслужбам, а те ему поручили взорвать ж-Д и повязали

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджара Алега Ларычава судзяць за прыналежнасць да «Вейшнорыі»1

У Depo ля Плошчы Перамогі пачалі прадаваць кватэры ў доме на пешаходнай вуліцы. Адна з іх каштуе амаль $1 мільён2

У Беларусі выбралі расліну наступнага года5

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць