Грамадства

Муравейка будзе аналізаваць сацсеткі і займацца зваротамі людзей

Новы намеснік кіраўніка Адміністрацыі таксама будзе каардынаваць інстытут памочнікаў Лукашэнкі ў рэгіёнах.

Павел Муравейка, фота агенцтва «Ваяр»

Новы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Павел Муравейка далучыцца да кантролю за стратэгічнымі праектамі і працы са зваротамі грамадзян. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» расказаў кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты, піша БелТА.

«Павел Мікалаевіч будзе займацца кантролем за шэрагам стратэгічных праектаў, звязаных не толькі з ваенна-прамысловым комплексам, але і ў межах рэгіянальных праграм. Будзе каардынаваць інстытут памочнікаў Лукашэнкі ў рэгіёнах і займацца зваротамі грамадзян, — адзначыў Дзмітрый Круты. — Я думаю, гэта будзе вялікай дапамогай і недзе нават паскарэннем пэўных працэсаў. Ён выдатна ўзаемадзейнічае з людзьмі, гэта значыць грамадзянская частка яго кар’еры таксама даволі нядрэнная. Ён валодае добрым аналітычным складам розуму і можа дапамагчы ў падрыхтоўцы пэўных матэрыялаў па лініі грамадзянскіх ініцыятыў».

Дзмітрый Круты патлумачыў, што кіраўніку дзяржавы паступае велізарная колькасць зваротаў, у тым ліку з сацыяльных сетак. І з усяго гэтага масіву трэба вызначыць найбольш важныя тэмы, якія сапраўды патрабуюць увагі з боку Лукашэнкі.

«І я думаю, што ён яшчэ будзе займацца зваротамі грамадзян з улікам ягоных, скажам так, камунікатыўных навыкаў. Звароты грамадзян, акрамя класічнага сегмента, таксама сёння вельмі сур’ёзна дапаўняюцца зваротамі праз сучасныя сродкі масавай інфармацыі — TikTok, Threads, Telegram і іншыя. І з усяго гэтага масіву трэба вылучаць нейкія важныя тэмы, якія сапраўды вартыя ўвагі», — дадаў Круты.

Сам жа Павел Муравейка ў каментары журналістам адзначыў, што на новай пасадзе яму трэба будзе паглядзець на працэсы, якія адбываюцца ў краіне, з іншага ракурсу.

«Каб можна было гарантаваць бяспеку краіны», — падкрэсліў ён.

У мінулы панядзелак Аляксандр Лукашэнка прызначыў Паўла Муравейку намеснікам кіраўніка сваёй Адміністрацыі. «Будзьце свабодныя ад усіх», — сказаў Аляксандр Лукашэнка Паўлу Муравейку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос15

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны11

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска5

НАТА рыхтуе стратэгію ўдараў у глыбіню Расіі на выпадак атакі Пуціна4

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы4

Памёр Цінта Брас8

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі2

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос15

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць