Крысту Пайк, якую няўдала спрабавалі пакараць смерцю, выпісалі з бальніцы і вярнулі ў турму
У ЗША Крысту Пайк, асуджаную да смяротнага пакарання, выпісалі з бальніцы пасля няўдалай спробы выканаць прысуд у канцы верасня. Пра гэта паведамілі яе адвакаты, піша Бі-бі-сі.

50‑гадовую жанчыну вярнулі ў турму, дзе яна правяла апошнія 30 гадоў. Там яна працягвае атрымліваць неабходную медыцынскую дапамогу.
30 верасня Пайк выжыла пасля дзвюх ін’екцый смяротнай дозы пентабрабіталу. Пасля гэтага яе ў цяжкім стане шпіталізавалі. Раней на гэтым тыдні жанчына апрытомнела і пачала размаўляць, чым здзівіла медыкаў, экспертаў і сваіх адвакатаў. Паводле абаронцаў, першымі яе словамі былі: «Дзе я?» і «Хто вы?»
У заяве адвакатаў гаворыцца, што Пайк удзячная супрацоўнікам экстранных службаў і медыцынскай брыгадзе за дапамогу ў гэтых надзвычайных абставінах.
Гэты выпадак называюць беспрэцэдэнтным: лічыцца, што Пайк стала адзіным чалавекам, які выжыў пасля спробы пакарання смерцю шляхам увядзення смяротнай ін’екцыі.
На судовым пасяджэнні ў сераду памочнік генеральнага пракурора штата Тэнэсі Уіл Эерс паведаміў суддзі, што не ведае, ці збіраюцца ўлады прызначаць новую дату пакарання.
Суддзя таксама абавязаў улады штата захаваць усе доказы, звязаныя з няўдалай спробай пакарання. Гэтыя матэрыялы могуць быць выкарыстаныя ў будучым судовым пазове супраць штата.
Пайк было 18 гадоў, калі яна разам са сваім тагачасным хлопцам Тадарам Шыпам збіла, катавала і забіла 19‑гадовую Колін Слемер. Яны пазнаёміліся ў навучальным цэнтры для маладых людзей з малазабяспечаных сем’яў.
Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела
Няўдалая спроба пакарання смерцю Крысты Пайк. Што адбылося і што будзе далей?
Жанчына з Тэнэсі выжыла пасля дзвюх смяротных ін'екцый падчас пакарання смерцю і была дастаўлена ў бальніцу
У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу
Каментары