Свет

Няўдалая спроба пакарання смерцю Крысты Пайк. Што адбылося і што будзе далей?

Жанчына засталася жывая пасля дзвюх смяротных ін'екцый і цяпер знаходзіцца ў бальніцы ў крытычным стане.

Крыста Пайк, скрыншот архіўнага відэа

Уладам штата Тэнэсі не ўдалося прывесці ў выкананне смяротны прысуд асуджанай за забойства Крысты Пайк. Яна засталася жывая пасля дзвюх смяротных ін'екцый і цяпер знаходзіцца ў бальніцы ў крытычным стане. Губернатар штата Тэнэсі Біл Лі распарадзіўся правесці незалежную праверку і прыпыніў выкананне смяротных прысудаў у Тэнэсі да канца года. Што пайшло не так, разбіралася Бі-бі-сі.

Пайк, якой цяпер 50 гадоў, была прысуджана да смяротнага пакарання ў 1996 годзе за забойства 19‑гадовай Колін Слемер, здзейсненае годам раней.

Пакаранне Пайк у штаце Тэнэсі было прызначана на вечар серады паводле мясцовага часу. Вярхоўны суд ЗША дазволіў прымяненне смяротных ін'екцый у самы апошні момант.

Пайк увялі дзве дозы прэпарату пентабарбітал, аднак, паводле слоў яе адвакатаў, гэта не спыніла сэрцабіцце, і было чуваць, як яна храпе.

Паводле даных інфармацыйнага агенцтва AP, у пратаколе штата дакладна не прапісана, як трэба дзейнічаць, калі зняволены застаецца жывы пасля ўвядзення другой дозы.

Што будзе далей?

Дэпартамент выпраўленчых устаноў штата Тэнэсі выступіў у абарону выкарыстанага метаду, адзначыўшы, што «пратакол не прадугледжвае ніякіх дадатковых працэдур, якія выходзяць за межы тых, што былі выкананыя».

Улады пакуль не паведамілі, ці будуць яны рабіць новую спробу прывесці смяротны прысуд Пайк у выкананне. Яны таксама не патлумачылі, чаму ўведзеная ёй доза прэпарату не аказалася смяротнай.

Праціўнікі смяротнага пакарання кажуць, што цяжка зразумець, што менавіта пайшло не так, паколькі частка працэдуры праходзіла за шырмай.

Майя Фоа, кіраўніца міжнароднай праваабарончай арганізацыі Reprieve, адзначыла: «Прымяненне смяротнай ін'екцыі на кожным этапе звязана з сакрэтнасцю, закліканай схаваць жорсткасць дзеянняў дзяржавы, якая пазбаўляе чалавека жыцця».

Дэпартамент выпраўленчых устаноў Тэнэсі паведаміў, што Пайк перавезлі ў медыцынскую ўстанову за межамі турмы, а адзін з яе адвакатаў у сераду заявіў, што ў бальніцы спрабуюць выратаваць ёй жыццё.

У чацвер адвакат Рэндзі Спайві паведаміў журналістам: «У нас пакуль няма інфармацыі пра прагнозы дактароў або якіх-небудзь падрабязных звестак пра стан яе здароўя».

Доктар Джоэл Зівот, прафесар Медыцынскай школы Універсітэта Эмары, заявіў: «Цалкам верагодна, што з-за затрымкі з пачаткам рэанімацыйных мерапрыемстваў у яе [Пайк] узнікне пашкоджанне галаўнога мозгу».

Паводле слоў Джона Мілса, адваката, які працуе з асуджанымі да смяротнага пакарання зняволенымі, Вярхоўны суд ЗША ў мінулым не перашкаджаў паўторным спробам прывядзення смяротнага прысуду ў выкананне.

У 2024 годзе суд дазволіў штату Алабама правесці паўторнае пакаранне Кэнэта Юджына Сміта з выкарыстаннем эксперыментальнага метаду ўдушэння азотам (які выклікае кіслароднае галаданне) пасля таго, як двума гадамі раней не ўдалася спроба пакараць яго смерцю з дапамогай смяротнай ін'екцыі.

У 1947 годзе рашэнне Вярхоўнага суда дазволіла ўладам штата Луізіяна паўторна адправіць на электрычнае крэсла падлетка Уілі Фрэнсіса; першая спроба яго пакарання, прадпрынятая, калі яму было 17 гадоў, аказалася няўдалай. Суд пастанавіў, што паўторнае пакаранне не парушае канстытуцыйных забарон на паўторнае прыцягненне да адказнасці за адно і тое ж дзеянне або на прымяненне жорсткіх і незвычайных пакаранняў; у выніку Фрэнсіс быў пакараны смерцю ва ўзросце 18 гадоў.

Што такое пентабарбітал?

Пентабарбітал — гэта моцнадзейны седатыўны сродак, які запавольвае працэсы ў арганізме, у тым ліку працу нервовай сістэмы. Урачы часам ужываюць яго для лячэння пэўных захворванняў, аднак у высокіх дозах ён можа выкарыстоўвацца ў якасці прэпарату для смяротнай ін'екцыі.

Падчас праверкі, праведзенай федэральным урадам ЗША пры адміністрацыі Байдэна, былі выказаны асцярогі, што гэты прэпарат можа прычыняць «непатрэбны боль і пакуты», што ўздымае пытанне пра яго выкарыстанне для смяротных ін'екцый.

Адміністрацыя Байдэна забараніла выкарыстоўваць пентабарбітал пры федэральных пакараннях смерцю, аднак гэтае рашэнне не з'яўляецца абавязковым для асобных штатаў — напрыклад, Тэнэсі, — якія маюць права самастойна выбіраць метады прывядзення смяротнага прысуду ў выкананне.

У апошнія гады ўладам штатаў стала складаней даставаць некаторыя прэпараты, неабходныя для правядзення смяротных пакаранняў, паколькі фармацэўтычныя кампаніі выступаюць супраць выкарыстання сваёй прадукцыі ў падобных мэтах.

Дэпартамент выпраўленчых устаноў штата Тэнэсі не даў канкрэтнага адказу на заяву адвакатаў Пайк пра тое, што выкарыстаны пентабарбітал быў «дэградаваным», гэта значыць страціў свае ўласцівасці.

У заяве ведамства адзначаецца, што прэпарат для смяротнай ін'екцыі «нязменна дэманстраваў эфектыўнасць».Хто такая Колін Слемер?

Хто такая Колін Слемер?

Забойцы Колін Слемер, Крыста Пайк і Тадарыл Шып пазнаёміліся ў лагеры прафесійнай падрыхтоўкі для «цяжкіх» падлеткаў. Пайк абвінавачвала Колін у тым, што тая абразіла яе і спрабавала адбіць у яе хлопца, то бок Шыпа.

На грудзях забітай Колін знайшлі перавернутую пентаграму — сімвал, які асацыюецца з сатанінскімі групамі.

Двое іншых выхаванцаў лагера пазней далі паказанні пра тое, што Пайк хвалілася забойствам і паказвала ім фрагмент чэрапа Колін.

Шыпу на момант забойства было 17 гадоў, Пайк — 18. Шып быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення з магчымасцю ўмоўна-датэрміновага вызвалення і дагэтуль знаходзіцца ў турме. Яму ўдалося пазбегнуць смяротнага пакарання, бо на той момант ён яшчэ не дасягнуў паўналецця.

Маці Колін, Мэй Марцінэс, распавяла выданню People, што яны з мужам Раулем 11 гадзін ехалі з Фларыды, каб прысутнічаць пры пакаранні Пайк.

«Я хацела, каб яна [Пайк] памятала, кім была Колін і што яны з ёй зрабілі, і ніколі не забывала пра гэта, дзе б яна ні была», — сказала яна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

Украіна ўпершыню выкарыстала ўласную балістычную ракету5

Цягам апошніх дзён на сайт «Нашай Нівы» ажыццяўляецца гібрыдная (ddos/scan) атака. Сёння яна асабліва інтэнсіўная3

Перабежчыка Вайцяхоўскага выключылі са спісу тэрарыстаў3

Рыжанкоў: Беларусь гатовая аднавіць механізмы вайсковай сувязі з НАТА5

Літоўскі ўрад ухваліў забарону беларусам набываць жыллё каля стратэгічных аб'ектаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць