Грамадства22

Мінсувязі патлумачыла, чаму не працуе «Обращения.бел»

Пра выцек даных карыстальнікаў Мінсувязі не згадвае.

11 кастрычніка Міністэрства сувязі і інфарматызацыі паведаміла, што сэрвісы дзяржаўнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і арганізацый часова недаступныя.

Прычынай недаступнасці сэрвісу ведамства назвала тэхнічныя работы.

Мінсувязі паабяцала дадаткова паведаміць пра завяршэнне работ і аднаўленне доступу. Канкрэтных тэрмінаў яно не назвала.

Праз «Обращения.бел» можна падаць заяву, прапанову ці скаргу ў дзяржаўны орган і сачыць за яе разглядам. З 2023 года электронныя звароты ў дзяржаўныя ўстановы прымаюцца толькі праз гэтую платформу.

Раней стала вядома пра выцек даных карыстальнікаў сэрвісу. У тэлеграм-боце «Шэрлак» знайшліся іх імёны, кантакты, у некаторых выпадках ідэнтыфікацыйныя нумары, а таксама тэксты зваротаў. Сярод іх — звароты прапагандысткі Людмілы Гладкай і прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай.

Афіцыйнага паведамлення пра выцек не было.

Каментары2

  • Ян
    11.10.2026
    Чаму не назваць сэрвіс ёмкім беларускім словам зварот? Дык не, паўсюль лепяць расейшчыну ў выглядзе “обрашченія” і гд.
  • відавочна
    11.10.2026
    Ян, гэта для зручнасці тав.маёра фсб, на чыіх дата-цэнтрах (яндэкс) захоўваюцца звароты - он по-белорусскі не понімает. Дзіва, колькі ў іхніх руках інфармацыі аб грамадзянах нібыта "суверэннай" дзяржавы! Банкі, звароты, транспартныя перамяшчэнні (таксі) і прывязаныя да іх нумары тэлефонаў, банкаўскіх картак... Ячшэ адна рыса ў ў партрэт лукашысцкага failed state - абарона персанальных дадзеных адсутнічае як інстытут, нягледзячы на прыняты закон у гэтай сферы.

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць