Грамадства22

У сэрвісе для зваротаў у дзяржаўныя органы адбыўся выцек даных. Папаліліся і вядомыя прапагандысткі

Персанальныя даныя беларусаў, зарэгістраваных у сэрвісе «Обращения.бел» для электроннага ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі, сталі даступныя праз папулярны тэлеграм-бот «Шэрлак», які выкарыстоўваюць для пошуку асабістай інфармацыі. Пра выцек паведаміла выданне «Люстэрка». Афіцыйных паведамленняў пра інцыдэнт не было.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

У базе бота з’явіліся звесткі, пазначаныя як даныя карыстальнікаў «Обращения.бел». Праверка паказала, што праз сэрвіс можна знайсці сапраўдныя звароты грамадзян у дзяржаўныя органы.

Сярод даных, якія трапілі ў чужыя рукі, — прозвішчы, імёны і імёны па бацьку, нумары тэлефонаў, адрасы электроннай пошты, а ў некаторых выпадках ідэнтыфікацыйныя нумары, а таксама тэксты зваротаў. Датаў падачы зваротаў і далучаных да іх дакументаў у базе няма. Выданне не змагло вызначыць, колькі чалавек пацярпелі ад выцеку.

У базе знайшліся, у прыватнасці, звесткі пра Сяргея Белікава, дырэктара дзяржаўнай кампаніі «Цэнтр лічбавага развіцця», якая распрацавала «Обращения.бел». Захаваўся ягоны зварот з адным словам — «Праверка». Магчыма, ён быў адным з першых карыстальнікаў платформы і тэставаў яе працу.

Таксама ў базу трапілі звароты супрацоўніцы дзяржаўнай газеты «СБ» Людмілы Гладкай. У адным з іх яна дзякавала медыкам за аказаную дапамогу, а ў другім патрабавала абвяржэння артыкула раённага выдання.

Прарасійская актывістка Вольга Бондарава, паводле звестак з уцечкі, скардзілася на «дзеянні групы асобаў», якія, як сцвярджалася ў звароце, дыскрымінавалі яе, публікавалі хлуслівую інфармацыю, што шкодзіць яе рэпутацыі, і аказвалі на яе публічны псіхалагічны ціск.

У сэрвісе «Обращения.бел» зарэгістраваныя больш за 413 тысяч фізічных асобаў, а таксама каля 19 тысяч дзяржаўных органаў і арганізацый. З 2023 года электронныя звароты ў дзяржаўныя ўстановы прымаюцца толькі праз гэту платформу. Яе распрацоўшчык — «Цэнтр лічбавага развіцця», які падпарадкоўваецца Міністэрству сувязі.

Паводле дзейных правіл, у выпадку выцеку персанальных даных аператар сістэмы абавязаны паведаміць пра гэта ў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных. Цэнтр публікуе інфармацыю пра найбольш маштабныя інцыдэнты. Сёлета, напрыклад, паведамлялася пра выпадкі, калі староннія асобы атрымалі доступ да даных беларускіх кліентаў кампаній «ДоДо Піца», «Джэнэрал лізінг» і «Максбет-М».

Аднак пра выцек з «Обращения.бел» афіцыйнай інфармацыі не з’явілася. На думку «Люстэрка», гэта можа азначаць, што адміністратары сэрвісу яшчэ не ведаюць пра інцыдэнт або што на нейкім этапе было прынята рашэнне не паведамляць пра яго.

Калі чалавек лічыць, што ягоныя правы ў сферы абароны персанальных даных парушаныя, ён можа падаць скаргу ў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных.

Каментары2

  • 123***
    10.10.2026
    Чаму "выцек", калі "ўцечка (leak) даных"? Слова "ўцечка" даўно выкарыстоўваецца ў розных аўтарытэтных перакладах, але НН і далей працягвае выдумляць новыя словы.
  • Hop
    10.10.2026
    123*** уцечка гэта русізмы ці трасянка.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць