Ежа

«Банкуха-фэст» упершыню прайшоў у Поразаве

Банкуха — кулінарны брэнд Свіслачы, некалькі гадоў таму ўнесены ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Фота тут і далей grodnonews.by

Свята «Банкуха-фэст» упершыню прайшло ў мястэчку Поразава ў Гродзенскай вобласці, піша Reform.news.

Свята аб’яднала мясцовыя традыцыі, народныя абрады і кулінарную спадчыну. Можна было пакаштаваць знакамітую поразаўскую банкуху, традыцыйныя стравы Свіслацкага раёна і пагуляць на Свіслацкім вяселлі. Жыхары Поразава сабраліся разам, каб успомніць свае лакальныя традыцыі падчас рэканструкцыі вясельных абрадаў, а таксама паспаборнічаць у кулінарных конкурсах.

Калісьці банкуха (літоўскі аналаг — шакоціс) была абавязковым атрыбутам любога вяселля. Мясцовыя гаспадыні нават спаборнічалі паміж сабой — у каго торт атрымаецца самым высокім і галінастым. Свае рэцэпты бераглі і перадавалі толькі ў спадчыну

Гэты кандытарскі выраб пячэцца каля адкрытага агню ў печы. У Поразаве яго лічаць тортам або пірагом і гатуюць на вяселле, дні нараджэння ці іншыя вялікія святы. Назва паходзіць ад нямецкага слова «баўмкухен», што азначае дрэва-пірог. Падобны пірог вядомы ў Літве пад назвай шакоціс, і ў Польшчы — сэнкач.

Па вонкавым выглядзе банкуха падобная на невялікую ялінку з галінкамі. Атрымліваецца гэта дзякуючы асаблівай тэхніцы выпякання. Выкарыстоўваецца доўгі металічны стрыжань, на супрацьлеглым баку замацаваны конусападобны драўляны валік, вакол якой фармуецца банкуха. Валік абгортваюць прамасленай паперай і абвязваюць шпагатам, на якім праз роўныя прамежкі навязаныя вузельчыкі. У працэсе гатавання ўдзельнічаюць дзве-тры гаспадыні: адна хутка круціць грыль, замацаваны каля агню на прыпечку, другая палівае драўляны валік вадкім цестам, рэшткі якога сцякаюць на металічны паднос. Частка цеста застаецца на форме, кожны наступны пласт цеста наліваецца, калі запёкся папярэдні.

Банкуха трапіла ў Свіслацкі раён прыкладна ў пачатку XX стагоддзя і захавалася ў першапачатковым варыянце. Сёння гатаваць гэты ласунак умеюць толькі чатыры жыхаркі Поразава — носьбіткі і пераемніцы традыцыі.

Рэцэпт і знешні выгляд поразаўскай банкухі адрозніваюцца ад падобных вырабаў у суседніх краінах. Беларуская банкуха больш галінастая і не мае ніякага дадатковага дэкору, у той час як нямецкі баўмкухен можа быць гладкім і дэкараваны шакаладам і глазурай.

Каментары

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць