Грамадства66

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці

Беларуска не стала загадзя плаціць за выбар месцаў, бо раней яе дзіця аўтаматычна садзілі побач з адным з бацькоў. Гісторыя выклікала спрэчку ў Threads.

Падчас рэгістрацыі на рэйс «Белавія» жанчына і яе чатырохгадовая дачка атрымалі месцы па розныя бакі праходу, піша BGmedia.

Пасажырка расказала, што ўжо неаднаразова лятала з дзіцем і раней іх заўсёды садзілі побач. Таму гэтым разам яна не стала загадзя аплачваць выбар месцаў.

Посмотреть в Threads

Паводле жанчыны, пасажыраў, якія рэгістраваліся пазней, змаглі пасадзіць разам. 

У каментарах меркаванні падзяліліся. Адны палічылі, што чатырохгадовае дзіця павінна сядзець побач з дарослым без дадатковай платы. Іншыя нагадалі, што пасажырка магла загадзя аплаціць выбар месцаў: «Чаму, калі вы хацелі сядзець побач, не аплацілі гэтую паслугу загадзя? Гэта ж лагічна».

На сайце «Белавія» пазначана, што магчымасць бясплатна выбраць месца залежыць ад тарыфу. У даступных публічных правілах авіякампаніі няма асобнай гарантыі, што дзіця, старэйшае за два гады, у любым выпадку пасадзяць непасрэдна побач з бацькам або маці.

У Еўрасаюзе тым часам узгаднілі новыя правілы, паводле якіх дзіця да 14 гадоў і дарослага, які яго суправаджае, павінны садзіць побач без дадатковай платы. Аднак гэтая норма яшчэ не паўсюдна дзейнічае.

Каментары6

  • Нация вундеркиндов
    01.10.2026
    Беларуския дзети — не то што эти вашы еурапейския. Наши уже с двух гадоу могут и самостояцельна в самалёте летаць, пока ихния усё ешчо соевага малака просят.
  • Сцяпан
    01.10.2026
    Дык яны ж і сядзелі побач?
  • Імя
    01.10.2026
    Жлобства гэта з боку авіякампаніі, жаданне ўрваць капейчыну на роўным месцы. У выпадку дарослых рассадка - пытанне іх уласнага камфорту, а тут жа і бяспека (мала лі што, раптам тую ж маску надзяваць прыдзецца ці рамні запінаць тэрмінова), і пасажыру побач так сабе шчасце - маленькае дзіця без дагляду дарослага.

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Мадзьяр згулялі ў валейбол з дзецьмі ВІДЭА3

Выставілі на аўкцыён завод, дзе рабілі культавыя сыркі з пандай1

Турыстычны аўтобус з Беларусі ўразіў аўстрыйцаў сваім тэхнічным станам ФОТА16

WB Taxi пачынае працу ў Віцебску1

Як выглядаюць новыя талоны на праезд у Мінску і чаму не варта выкідаць старыя3

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»2

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць