Грамадства

Беларус паўнавартасна паабедаў у рэстаране ўсяго за 4 рублі. Дзе такое месца?

Жыхар Мінска паабедаў у рэстаране ў Бярозе ўсяго за 3 рублі 92 капейкі. За гэтыя грошы ён атрымаў паўнавартасны абед з некалькіх страў і напою, піша Tochka.by.

Мужчына па імені Аляксей расказаў пра свой досвед у Threads і апублікаваў фатаграфіі ежы і чэк. У абед увайшлі бульбяны суп з фасоляй за 29 капеек, грачаная каша за 48 капеек, пячонка па-строганаўску за 1 рубель 88 капеек, салата «Захапленне» за 30 капеек, таматны сок за 86 капеек і батон за 11 капеек.

Свой абед Аляксей ацаніў на восем балаў з дзесяці. Ён застаўся задаволены не толькі ежай, але і абслугоўваннем, адзначыўшы, што яно было на высокім узроўні і пакідаць гасцінец не спатрэбілася.

Публікацыя выклікала актыўнае абмеркаванне. Карыстальнікі цікавіліся, дзе знаходзіцца рэстарацыя з такімі нізкімі цэнамі. Адзін з іх выказаў здагадку, што гаворка ідзе пра ўстанову «У Васіля», і Аляксей пацвердзіў гэта.

Меркаванні наконт абеду і яго кошту падзяліліся. Некаторыя каментатары сумняваліся, што такая цана можа кампенсаваць сабекошт страў, іншыя не верылі ў магчымасць паабедаць за чатыры рублі. Частка карыстальнікаў хваліла цэны і ежу, а некаторыя заўважалі, што порцыі супу і салаты, на іх погляд, маглі быць занадта малымі. Адная з наведніц назвала тушаныя буракі ў гэтай установе сваёй любімай стравай.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля20

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прыдумалі аднаразовыя кубачкі для кавы без кроплі пластыку2

«Рамантаваць будзе складаней, чым будаваць з нуля». Ці магчыма хутка аднавіць Крымскі мост?8

Жанчына злавіла ў Друці больш чым 13‑кілаграмовага шчупака ФОТАФАКТ4

У Дзяржынску ў пенсіянеркі здарыўся інсульт адразу пасля таго, як яе выпісалі з бальніцы пасля аперацыі1

Google зрабіла стаўку на тэхналогію, якая для здабычы электрычнасці выпарвае горныя пароды5

У Беларусі збіраюцца больш актыўна паляваць на зуброў1

У Жабінкаўскім раёне ў ДТЗ загінулі два чалавекі

У Інданезіі сустрэлі змяю, якая паставіла сусветны рэкорд па даўжыні

У Беларусі паскорыўся рост ВУП5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля20

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць