Швэдзкі ўрад у рамах праграмы «Visby» дае мажлівасьць атрымаць стыпэндыі беларускім студэнтам і асьпірантам на навучаньне ва ўсіх ВНУ Швэцыі ў 2007/2008 акадэмічным годзе.

Мовы навучаньня – швэдзкая і ангельская.

Апошні тэрмін падаваньня заявак – 1 сакавіка 2007 г.

Жадаеце даведацца болей? Тады запрашаем!

Прэзэнтацыя адукацыйных праграм

Швэдзкі інстытут і Аддзяленьне Пасольства Швэцыі ў Менску ладзіць прэзэнтацыі праграмы «Visby», на якіх вы зможаце даведацца болей пра мажлівасьці навучаньня ў Швэцыі.

Прэзэнтацыі маюць прайсьці:

У Горадні – 28 лістапада 2006 г. а 15-й у Гарадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Янкі Купалы (вул.Ажэшкі, 22, галоўны корпус, актавая заля).

У Менску – 29 лістапада 2006 г. а 17-й у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце (пр.Незалежнасьці, 4).

У Гомелі – 30 лістапада 2006 г. а 15-й у Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце (вул.Савецкая, 104, аўдыторыя 22, чытальная заля).

Запрашаем усіх зацікаўленых студэнтаў ды маладых дасьледнікаў.

Больш дэталёвую інфармацыю аб праграме можна знайсьці на старонцы Швэдзкага інстытуту: www.studyinsweden.se ці www.swedishcentre.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0