Апошнія дні Хосні Мубарака? Егіпецкая апазіцыя арганізавала «Марш мільёнаў» у Каіры, Александрыі і Суэцы.

Плошча Ах-Тахрыр апоўдні daylfe.com

Плошча Ах-Тахрыр апоўдні daylfe.com

Плошча Ах-Тахрыр у Каіры, 1 лютага.

Плошча Ах-Тахрыр у Каіры, 1 лютага.

Плошча Ах-Тахрыр у Каіры, 1 лютага.

Плошча Ах-Тахрыр у Каіры, 1 лютага.

Плошча Ах-Тахрыр у Каіры, 1 лютага.

Плошча Ах-Тахрыр у Каіры, 1 лютага.

Плошча Ах-Тахрыр у Каіры, 1 лютага.

Плошча Ах-Тахрыр у Каіры, 1 лютага.

Твітэр-паведамленні ад карэспандэнтаў англамоўнага канала «Аль-Джазіра».

Паводле словаў журналіста «Бі-бі-сі», сённяшняя акцыя пратэсту, у адрозненне ад папярэдніх, добра арганізавана. «Тут асобныя чэргі для мужчын i жанчын. Усіх, хто ўваходзіць на Плошчу, правяраюць. Стаяць вайсковыя патрулі.

Людзі пішуць слоганы на кардоне, фатаграфуюцца і спяваюць.
Сёння людзей значна больш, чым раней», — паведаміў сведка.

Практычна адначасова з тым, як на плошчы ўжо сабралася вялізную колькасць людзей, прэм’ер-міністр Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган

заклікаў кіраўніка Егіпта Хосні Мубарака прыслухацца да патрабаваньняў дэманстрантаў, якія хочуць яго адстаўкі.

«Мубараку варта прыслухацца да меркавання грамадзян Егіпта», — сказаў Эрдаган. Ён таксама заявіў, што такія праблемы варта вырашаць пры дапамозе «выбарчай скрыні».

Голас Эрдагана — дэмакратычна абранага кіраўніка мусульманскай краіны — быў таксама голасам захаду. Захад чакае ад Егіпта мірнага пераходу да дэмакратыі.

Людзі пачалі сцякацца на цэнтральную плошчу Каіра, плошчу Тахрыр (Вызвалення), ад самага ранку. Спачатку апазіцыя меркавала прайсці да прэзідэнцкага палаца, але пасля адмовілася ад гэтай ідэі. Яна хоча прадоўжыць псіхалагічны ціск, але не распачынаць ціск фізічны.

Пераломным момантам у пратэстах быў панядзелак.

У панядзелак армія апублікавала, а дзяржаўныя СМІ вымушана распаўсюдзілі афіцыйнае паведамленне, што войска не будзе ўмешвацца. «Узброеныя Сілы, прызнаючы законныя правы народа, заяўляюць вялікаму народу Егіпта, што яны не ўжывалі і не будуць ужываць сілы супраць егіпецкага народа».
Маніфестанты і міжнародная супольнасць адчыталі гэта як жэст падтрымкі маніфестантаў Узброенымі сіламі.

Егіпецкае дзяржаўнае тэлебачанне працягвае страшыць людзей беспарадкамі і гвалтам, паўторым крывавых падзей мінулай пятніцы. Улады перакрылі чыгуначнае і аўтобуснае злучэнне з Каірам, але гэта, здаецца, максімум, што яны былі здольныя рабіць. Армія кантралюе цэнтр Каіра, але не перашкаджае дэманстрантам збірацца. Армейскія блокпасты разам з дружыннікамі апазіцыі адно што абшукваюць людзей на ўваходах на Плошчу з тым, каб ніхто не пранёс выбухоўкі.

Па стане на 15.00 на Плошчы і прылеглых вуліцах сабраліся сотні тысяч людзей. Сцэнар дзеянняў апазіцыі невядомы,
але многія чакаюць, што гэты аўторак стане канцом 30-гадовага кіравання Хосні Мубарака.

82-гадовы Хосні Мубарак кіраваў Егіптам амаль 30 гадоў. Гэта быў мяккі аўтарытарны рэжым, у чымсьці падобны да беларускага. Мубарак абапіраўся на фінансавую падтрымку ЗША. Гэта былі «грошы ўзамен за мір» — мір з Ізраілем.

Пратэсты ў Каіры пачаліся пад уплывам туніскай рэвалюцыі. У першы дзень пратэстаў паліцыя затрымала некалькі соцень маніфестантаў. Чацвёрты дзень пратэстаў ператварыўся ў крывавую пятніцу: загінулі не менш за 73 асобы, сотні паранены. Але ў выніку настойлівых пратэстаў апазіцыі ўдалося перавабіць на свой бок армію і судзейскі корпус.

Лідар апазіцыі, былы кіраўнік МАГАТЭ Махамед аль-Барадэі заявіў, што апазіцыя распачне перамовы з уладамі толькі пасля таго, як Мубарак пакіне краіну.

Многія эксперты лічаць, што ў выпадку падзення егіпецкага аўтакрата арабскі свет чакае хваля дэмакратычных рэвалюцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?