Культура1

Кнігавыдавец Барыс Пастарнак: Прэзентацыя зборніка Някляева — толькі пасля вызвалення паэта

Прэзентацыю кнігі спачатку планавалася правесці на XVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.

Прэзентацыя зборніка паэзіі Уладзіміра Някляева «Акно» адбудзецца толькі пасля вызвалення аўтара, паведаміў БелаПАН генеральны дырэктар маскоўскага выдавецтва «Время» Барыс Пастарнак.

Паводле яго слоў, прэзентацыю кнігі спачатку планавалася правесці на XVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая адбудзецца 9–13 лютага ў нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа».

Аднак затым Пастарнак адмовіўся ад удзелу ў выставе.
Прычым сваё рашэнне ён назваў «хутчэй эмацыйным, чым рацыянальным».

Пастарнак паведаміў, што ў кнігу «Акно» ўвайшлі ў асноўным выбраныя вершы Някляева ў перакладзе на рускую мову, а таксама яго арыгінальныя рускамоўныя паэтычныя творы. «Прадмову да зборніка з задавальненнем напісаў вядомы рускі паэт Яўген Еўтушэнка, які падтрымаў вылучэнне Някляева на пасаду прэзідэнта і назваў яго „адказным грамадзянскім учынкам“ паэта. А пасля яго арышту Еўтушэнка рабіў розныя захады ў абарону Някляева», — сказаў Пастарнак.

Ён мяркуе, што «

«неяк не па-людску праводзіць прэзентацыю кнігі Някляева за некалькі кіламетраў ад месца, дзе паэт сядзіць пад дамашнім арыштам».

Вось чаму, паводле яго слоў, прэзентацыя кнігі адбудзецца толькі пасля таго, як Някляеў выйдзе на волю і правядзе прэс-канферэнцыю.

Выдавецтва таксама планавала прэзентаваць у Мінску фантастычную прозу Валянціна Маслюкова «Нараджэнне чараўніцы», восем кніг шматтомніка Васіля Быкава і чатыры тамы збору твораў Святланы Алексіевіч, кнігі паэзіі Рыгора Барадуліна і Веніяміна Блажэннага.

Каментары1

Пасля папярэджання ад Кітая колькасць мігрантаў на польскім кірунку скарацілася ў разы — ГРАФІК1

Пасля папярэджання ад Кітая колькасць мігрантаў на польскім кірунку скарацілася ў разы — ГРАФІК

Усе навіны →
Усе навіны

Дыёгу Кошта адбіў усе тры пенальці і выцягнуў Партугалію ў чвэрцьфінал

Белінгем пасля матча Англія — Славакія паказаў непрыстойны жэст

Валерый Кавалеўскі патлумачыў, чаму пакінуў Кабінет Ціханоўскай7

Польшча працягнула спрошчаны парадак выдачы беларусам праязнога дакумента іншаземца1

Голы мужчына перабег з Польшчы ў Беларусь, рух на мяжы на пару гадзін перакрывалі17

Макс Корж заклікаў людзей спыніць вайну1

У казіно гатэля «Пекін» прыйшлі сілавікі, і цяпер яно не працуе2

Вучоныя знайшлі сродак для паверхняў, які забівае каранавірус2

Буйны нямецкі банк без тлумачэння прычын закрывае рахункі беларусаў — нават дзіцячыя7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля папярэджання ад Кітая колькасць мігрантаў на польскім кірунку скарацілася ў разы — ГРАФІК1

Пасля папярэджання ад Кітая колькасць мігрантаў на польскім кірунку скарацілася ў разы — ГРАФІК

Галоўнае
Усе навіны →