Гэтым разам старыя знаёмцы ды ідэйныя апаненты Саўка і Грышка абмяркоўваюць пошукі замежнага крэдыту, якімі ўжо не першы месяц безвынікова займаецца афіцыйная ўлада.

Саўка:

    Дайце дзенег, я вам гавару!
    Паддзяржыце быстранька нашу Беларусь!
    Можэт, эта песьня убедзіт
    Прэдаставіць нам ачарадной крэдзіт.

Грышка:

    Падтрымайце наш дзяржаўны лад!
    Трэба ж нам правесьці ліпеньскі парад.
    А базар славянскі, а Дажынкі як жа?
    Так што падтрымайце. Саша «дзякуй» скажа.

Саўка:

    Дайце дзенег! Я вам гавару.
    Можэт, што-та ў Беларусі вам не па нутру?
    Но, пайміце, эта – ўнутранае дзела,
    Так што не ламайцесь, проста дайце дзенег!

Грышка:

    Падтрымайце! Дайце транш ці грант.
    Падмацуйце ўвесь наш чынавенскі апарат
    І “Белую Русь”, і БРСМ…
    Дайце тры мільярды. Лепей нават сем.

    Саўка:

      Дайце дзенег! Паддзяржыце нас,
      Нада нам папоўніць залатой запас.
      Дайце на стабільнасьць, все жэ будуць рады,
      Есьлі мы ад вас палучым нескалька мільярдаў.

      Грышка:

        Дайце грошай, бо няма каму
        Падтрымаць фінансава нашую турму,
        Суд, пракуратуру, КДБ, спэцназ…
        Каб з падвойнай сілаю прыдушылі нас.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?