З мэтай узмацнення ахоўных прыкмет і ўдасканальвання візуальных элементаў аховы на банкнотах Нацыянальнага банка Беларусі ўзору 2000 года наміналам 5.000 рублёў і скарачэння выдаткаў на выраб банкнотаў наміналам 100 рублёў уводзяцца ў абарачэнне банкноты ўзору 2000 года мадыфікацыі 2011 года.

Як паведамляе Нацбанк, 25 ліпеня ўводзяцца мадыфікаваныя банкноты наміналам 5.000 рублёў, 5 верасня — наміналам 100 рублёў.

Выявы пярэдняга і адваротнага бакоў, колеравая гама і памер мадыфікаваных банкнотаў засталіся такімі ж, як і ў банкнотаў адпаведных наміналаў узору 2000 года. У той жа час яны маюць наступныя адрозненні:

— на банкнот наміналам 5.000 рублёў замест палімернай празрыстай ніткі з тэкстам «НБРБ» у прамым і перавернутым выглядзе ў паперу ўведзена металізаваная ахоўная нітка, што нырае, з участкамі, якія выходзяць на паверхню банкнота ў выглядзе бліскучых прамавугольнікаў, якія ўтвараюць пункцірную лінію. Пры разгляданні банкнота на прасвет ахоўная нітка мае выгляд скразной цёмнай паласы;

— у масе паперы банкнота наміналам 100 рублёў ахоўная нітка адсутнічае.

Мадыфікаваныя банкноты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Беларусі, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Банкноты Нацбанка ўзору 2000 года наміналам 5.000 і 100 рублёў поруч з мадыфікаванымі банкнотамі застаюцца ў абарачэнні на тэрыторыі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?