2 верасня ў Мінску баснійцы перамаглі ў першым матчы ўнутранага двубою 2:0. Прычым два мячы былі забітыя ўжо да 24-й хвіліны гульні.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Бернд Штанге не падумаўшы назваў галоўным дасягненнем матча той факт, што беларусы не далі забіць форварду баснійцаў Эдзіну Джэка.

 Матч ісціны для Штанге, фота Сяргея Гудзіліна.

Матч ісціны для Штанге, фота Сяргея Гудзіліна.

Так складзены каляндар, што ўжо сёння каманды згуляюць матч у Босніі і Герцагавіне (матчы з Румыніяй, напрыклад, разнесеныя наогул на год). Гульня пройдзе ў Зеніцы

і пачнецца ў 21:15 (трансляцыя на АНТ).

Беларусы захоўваюць шанцы на 2-е месца ў групе, што дасць магчымасць трапіць у плей-оф, каб пазмагацца за права выступаць на чэмпіянаце Еўропы. Пагатоў у баснійцаў з-за перабору картачак будуць адсутнічаць Спахіч, П'яніч і Малевіч.

Беларусам, каб тыя самыя шанцы захаваць, трэба сёння перамагаць Боснію, а затым у заключным для сябе паядынку -- у гасцях 7 кастрычніка Румынію.

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі ў Мінску трэнер Босніі Сафет Сушыч перасцерагаў сваіх журналістаў ад эйфарыі, зазначаў, што матч у Зеніцы важны, тым больш, што на пяткі -- і ім, і нам -- наступае зборная Румыніі, якая таксама імкнецца заскочыць у апошні вагон плей-оф.

Становішча камандаў:

Францыя — 16 балаў (7 гульняў; розніца мячоў 11–3)
Боснія — 13 (7; 10–7)
Беларусь — 12 (8; 6–4)
Румынія — 11 (7; 10–6)
Албанія — 8 (7; 5–8)
Люксембург — 1 (8; 1–15).

Пазасталыя гульні:

6 верасня

Боснія — Беларусь
Люксембург — Албанія
Румынія — Францыя.

7 кастрычніка

Румынія — Беларусь
Боснія — Люксембург
Францыя — Албанія.

11 кастрычніка

Албанія — Румынія
Францыя — Боснія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?