Спорт66

50:0! І гэта лік не рэгбійнага, а футбольнага матча ў беларускім чэмпіянаце

У чэмпіянаце Беларусі па футболе ў другой лізе адна каманда забіла іншай 50 мячоў, сама не прапусціўшы ніводнага, паведамляе сайт Bel.Football. У матчы сустракаліся дзве каманды з Віцебскай вобласці: «Мёры» на сваім полі прымалі «Расоны».

Фота: bel.football

Такі фенаменальны вынік зафіксаваны на фоне дзіўнага суперніцтва паміж кіраўніцтвам Міністэрства спорту і турызму (міністрам цяпер з'яўляецца Сяргей Кавальчук) і Беларускай федэрацыі футбола (АБФФ) на чале з былым старшынёй Віцебскага аблвыканкама Мікалаем Шарснёвым, якое не адбываецца недзе кулуарна пад схаваным ад чужых вачэй дываном, а выйшла на ўсеагульны агляд. 

Міністэрства і федэрацыя сярод іншага не могуць разабрацца, хто з іх мае арганізоўваць спаборніцтвы ў другой футбольнай лізе і які мае быць фармат гэтага турніру. Не прыйшоўшы да згоды, кожная са структур спрабуе арганізаваць спаборніцтвы пад сваёй эгідай, а канкурэнту ставіць палкі ў колы. Так, міністэрства 29 красавіка выдала наступную заяву:

«Паведамляем, што згодна з рэспубліканскім каляндарным планам правядзення спартыўных мерапрыемстваў АБФФ не з'яўляецца арганізатарам чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе 2024 года сярод мужчынскіх каманд другой лігі, паколькі яго арганізатарам выступаюць Міністэрства спорту і турызму і ўпаўнаважаныя ім арганізацыі. Правядзенне АБФФ аналагічнага мерапрыемства з'яўляецца недапушчальным і выходзіць за рамкі яе паўнамоцтваў».

Тым не менш, у канцы мінулага тыдня спаборніцтвы ў другой лізе пад эгідай АБФФ усё ж фармальна стартавалі. Але пад ціскам міністэрства каманды ў іх адмаўляюцца гуляць, таму на гэты момант з дзесяці запланаваных матчаў адбыўся толькі адзін. А «прыгожы» вынік 50:0 зафіксаваны ў альтэрнатыўным турніры, які спрабуе зладзіць міністэрства. 

3 мая АБФФ распаўсюдзіла прэс-рэліз, згодна з якім усе гульні другога тура пераносяцца на больш позні тэрмін. А ў найбліжэйшы панядзелак мае адбыцца пазачарговае пасяджэнне выканкама АБФФ па пытанні фармату другой лігі. У нарадзе возьмуць удзел і прадстаўнікі Мінспорту. Магчыма, пасля таго бакі дойдуць да нейкай згоды.

Хоць пытанне правядзення чэмпіянату ў другой лізе — не адзінае, якое выклікае рознагалоссі. Таксама бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў фінансавых праблемах клубаў. 

Каментары6

  • хто пусціў жахчыну ў фухбольную тэму?
    04.05.2024
    не веру!
  • Калматы Вожык
    04.05.2024
    50:0? Як гэта тэхнічна магчыма? Ну, дапусцім, забілі гол... Пасля гэтага трэба з сеткі дастаць мяч, даставіць у цэнтр поля... Паставіць на цэнтр...  Увесці мяч у гульню... Тры хвіліны... А тут кожныя 1,5 хвіліны, нават меньш -- забівалі гол! Нафіг патрэбны такі футбол! Ці расонцы да гэтага былі знясіленыя ўборкай камянёў на калгасным полі, а потым, ледзь клеваючы нагамі, іх адразу кінулі гуляць у мячык?
  • хто пусціў жахчыну ў фухбольную тэму?
    04.05.2024
    там ніхто не спяваў - які боль! які боль! Мёры-Расоны - 50:0 ?

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць