Андрэй Расінскі. Кадры

Эміра Кустурыцу аддалі ўдаве

Карціны Патрыса Леконта "Удава з востраву Сэн П'ер" і "Шчырае прызнаньне"; стужка Кэтрын Бігелоў "К-19".

Удава з востраву Сэн-П’ер

К-19

Шчырае прызнаньне

Удава з востраву Сэн-П’ер (La Veuve de Saint-Pierre)

Канада – Францыя, каляровы, 2000, 112 хв.

Фота kino.br.byРэжысэр: Патрыс Леконт

Ролі выконваюць: Жульет Бінош, Даніэль Атэй, Эмір Кустурыца, Мішэль Дукасю, Філіп Маньян, Крыстыян Шарметан

Жанр: Драма

Адзнака: 7 (з 10)

У 1849 годзе на маленькай высьпе Сэн-П’ер прысудзілі да пакараньня сьмерцю п’янага дэбашыра. Але гільятыны на востраве няма. Пакуль усе чакаюць “чорную ўдаву”, злачынцу перавыхоўваюць капітан і ягоная жонка.

Неўзабаве ўсе палюбілі недарэку, які раскаяўся. Але карабель з гільятынай набліжаецца. Хто апусьціць лязо на шыю герою – і ці здолеюць яго выратаваць капітан і ягоная жонка?

Дараваньне, любоў і подласьць у пранізьлівай драме Патрыса Леконта. Моцны дуэт Жульет Бінош і Даніэля Атэя. Зьвярніце ўвагу – у ролі злачынцы Эмір Кустурыца.

Фільм заснаваны на сапраўднай гісторыі.

Фота kino.br.byК-19

ЗША – Нямеччына – Канада – Вялікабрытанія, 2002, каляровы, 138 хв.

Рэжысэр: Кэтрын Бігелоў

Ролі выконваюць: Гарысан Форд, Пітэр Сарсгаард, Лаям Нісан, Сэм Спруэл, Пітэр Стэбінгз

Жанр: Трымценьнік

Адзнака: 6 (з 10)

У 1961 годзе, падчас халоднай вайны, савецкая атамная субмарына “К-19” пацярпела аварыю ля берагоў Злучаных Штатаў. Ад каманды спатрэбяцца мужнасьць і неверагодныя высілкі, каб прадухіліць страшную катастрофу.

Канфлікт характараў, напружанае дзеяньне – і прадстаўнічы Гарысан Форд. Гераічны галівудзкі сацрэалізм.

Фота kino.br.byШчырае прызнаньне (Confidences trop intimes)

Францыя, 2004, каляровы, 104 хв.

Рэжысэр: Патрыс Леконт

Ролі выконваюць: Сандрын Банэр, Фабрыс Лучыні, Мішэль Дукасю, Эн Брашэ

Жанр: Псыхааналітычная драма

Адзнака: 5,5 (з 10)

Ганна, якая ішла да псыхааналітыка, памылілася дзьвярыма і трапіла да фінансавага кансультанта. Цяпер мытар ведае ўсе яе інтымныя сакрэты…

Далікатная і ціхая гісторыя пра чалавечую самоту і нечаканае каханьне.

Усе фільмы

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць