Ані агенцтва БелТА, ані большасць тэлеканалаў не прыводзяць іранічных заўваг Пуціна пра «трансфармацыю свядомасці» Лукашэнкі. Яны былі выразным намёкам на кан’юнктурнасць артыкула, апублікаванага кіраўніком Беларусі ў газеце «Ізвестія».

У сваю чаргу, «Советская Белоруссія» апублікавала ўчора двухсэнсоўны рэдакцыйны артыкул. У ім яна задаецца пытаннем: «А ці выгадны нам Еўразійскі саюз?». Ужо сама такая пастаноўка праблемы выглядае крамольнай для русафілаў.

Праўда, газета недалёка ідзе ў сваім аналізе і збіваецца на звыклую антыапазіцыйную прапаганду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?