Згодна з пастановай Нацбанка з 12 снежня стаўка рэфінансавання павышана з 40 да 45% гадавых. Гэта ўжо дванаццатае з пачатку года павышэнне.

Папярэдні раз стаўка рэфінансавання павышалася 11 лістапада — з 35 да 40% гадавых.

З сённяшняга дня з 65 да 70% гадавых павышаюцца таксама працэнтныя стаўкі па аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў.

Павышэнне працэнтных ставак у Нацбанку называюць «паслядоўнымі захадамі па абмежаванні інфляцыйных працэсаў і стабілізацыі сітуацыі ў эканоміцы і фінансавай сферы ў цэлым».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?