Андрэй Расінскі. Кадры33

Самы незвычайны фільм Дэйвіда Лінча: ТВ у суботу

"Простая гісторыя" Дэйвіда Лінча, "Жыцьцё Дэйвіда Гейла" Алана Паркера і "Хронікі Рыдыка" Дэйвіда Туохі


Жыцьцё Дэйвіда Гейла

Простая гісторыя

Хронікі Рыдыка

posterЖыцьцё Дэйвіда Гейла

ЗША – Нямеччына, 2003, каляровы, 130

Рэжысэр: Алан Паркер

Ролі выконваюць: Кевін Спэйсі, Кевін Ўінсьлет, Клеа Кінг

Жанр: Драма

Адзнака: 6 (з 10)

Ціхмянага выкладчыка Дэйвіда Гейла, прынцыповага праціўніка сьмяротнага пакараньня, асудзілі на сьмерць за забойства каляжанкі. Усе ўлікі былі супраць Гейла, суд адбыўся – неўзабаве адбудзецца й пакараньне.

Рэпартэрка (Кейт Ўінсьлет) пасьля сустрэчы з Гейлам, пачынае сумнявацца ў ягонае вінаватасьці. Але ці пасьпее гераіня знайсьці й абнародаваць доказы?

Карціна – драма, скіраваная супраць сьмяротнага пакараньня. Цікава, што Кевін Спэйсі падчас выкананьня ролі свайго бязьвіннага героя, выкарыстоўваў асобныя жэсты… маньяка зь фільму “Сем” Дэйвіда Фінчэра.

posterПростая гісторыя (The Straight Story)

ЗША - Францыя - Вялікабрытанія, 1999, каляровы, 111 хв.

Рэжысэр: Дэйвід Лінч

Ролі выконваюць: Рычард Фэрнсўорт, Сісі Спэйсек, Гары Дзін Стэнтан, Эвэрэт Макгіл, Джон Фарлі, Кевін Фарлі

Жанр: Драма

Самы незвычайны фільм Дэйвіда Лінча. У гэтай карціне няма галаваломных загадак (“Твін Пікс”, “Малхоланд Драйв”); малімонна-гістэрычныя колеры не кідаюцца ў вочы (“Блакітны аксаміт”, “Дзюна”); гангстэрска-казачны гвалт не патрабуецца (“Дзікія сэрцам”), а прастора карціны далёкая ад чорна-белага ўрбаністычнага кашмару (“Галава-намулька”).

Проста стары амэрыканец едзе ў суседні штат, каб наведаць свайго хворага брата, зь якім ён не размаўляў дзесяць гадоў. Вандраваньне адбываецца на мінітрактары – праз кукурузныя палі й пагоркі. І гэта паломніцтва.

Па дарозе герой каецца выпадковым мінакам, спрабуе дапамагчы маладым і гатуе ежу на вогнішчы. Нарэшце, герой прыяжджае да брата – каб прымірыцца зь ім.

Простая гісторыя – ад няпростага рэжысэра.

Таксама на тэлеэкране:

posterХронікі Рыдыка (Хроники Риддика / The Chronicles of Riddick)

ЗША, 2004, каляровы, 119 хв.

Рэжысэр: Дэйвід Туохі (David Twohy)

Ролі выконваюць: Він Дызэль (Vin Diesel), Колм Фіоры (Colm Feore), Тэндзі Ньютан (Thandie Newton), Джудзі Дэнч (Judi Dench), Карл Урбан (Karl Urban), Алекса Давалас (Alexa Davalos), Лінус Роач (Linus Roache), Ёрык ван Вагенінген (Yorick van Wageningen), Нік Чынлунд (Nick Chinlund), Кэйт Дэйвід (Keith David) і інш.

Адзнака 3,5 (з 10)

Жанр: Касьмічнае фэнтазі з элемэнтамі жахаў

У аддаленным прышлым злыя паслугачы сьмерці Нэкрамонгеры зьнішчаюць цэлыя сусьветы ці навяртаюць іх у сваю веру. Адзіная сіла, здольная супрацьстаяць ім – фурыянец Рыдык (Він Дызель), які перавандраваў у гэты фільм з фантастычнай карціны Туохі "Чорная дзірка". Рыдык не вылучаецца добрымі манерамі, але, як сьцьвярджае зданепадобная прарочыца Аэран (Джудзі Дэнч), "зло выбіваюць яшчэ большым злом".

Нэкрамонгеры на чале зь "Сьвятым паўмерсьнем" Лордам Маршалам то спрабуюць забіць фурыянца – каб прадухіліць небясьпечнае прароцтва – то спакушаюць сваёй верай, але самотны герой адпраўляецца на плянэту-турму Крэматорыю, каб вызваліць кінутую ў папярэдняй карціне дзяўчыну (Алекса Давалас).

Стужка нагадвае правальны фільм Джона Траволты "Поле бітвы – Зямля". Яшчэ ў большым раздражненьні будуць аматары "Дзюны" і "Конана-барбара", якія абвінавацяць Дэйвіда Туохі ў плагіяце.

Элемэнты страхалюдзтва ў карціне больш самастойныя: монстрападобныя чытальніцы думак, фіялетавыя морды паляўнічых за жывымі, маскі, падвешаныя на прутах адэпты новай веры (прывітаньне "Паўсталым зь пекла") і выдраная зь цела душа. Змрочнасьць узмацняецца адпаведным дызайнам: таталітарны храм-карабель сьмерці, шэрыя арміі ў латах, чорная выпаленая плянэта і мускулістае цела Він Дызэля (ня самае таленавітае ў сьпісе).

Але фаны актора будуць ад яго ў захапленьні. Герой Він Дызэля дынамічна й вынаходліва б'е ворагаў сярпом, кулаком, аўтаматам і кубкам гарбаты. А ягоная незьнішчальнасьць звышвысокай тэмпературай нагадае радасьці раздалбайскага трэшу. Праўда, стваральнікі карціны вырашылі надаць гэтым радасьцям сур'ёзны і эпічны маштаб.

Усе фільмы

Каментары3

Цяпер чытаюць

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ураджэнку Мінска не ўзялі на дыпламатычную службу Германіі, бо ў яе застаўся бацька ў Беларусі15

У цэнтры Варшавы паляк напаў на беларуску пасля таго, як пачуў яе акцэнт133

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце змяніла назву3

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты1

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня2

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска29

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Хаскі з Мінска стаў тварам новай калекцыі Mark Formelle. За гэта ён атрымаў адну футболку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць