Эканоміка

Згодна з прагнозам СБ, тэмпы росту ВУП Беларусі ў 2012 г. знізяцца да 0,5%

Сусветны банк (СБ) прагназуе ў 2012 годзе падзенне тэмпаў росту ВУП Беларусі да 0,5%. Гэтая лічба ўтрымліваецца ў апублікаваным сёння штогадовым дакладзе СБ «Глабальныя эканамічныя перспектывы на 2012 год».

Між тым, згодна з зацверджаным Прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2012 год, рост ВУП павінен скласці 5–5,5%.

У 2013 годзе прырост ВУП у Беларусі, паводле ацэнкі СБ, складзе 3,5%.

На думку экспертаў Сусветнага банка, «сусветная эканоміка ўвайшла ў небяспечную фазу». «Фінансавыя ўзрушэнні ў Еўропе часткова распаўсюдзіліся на краіны, якія сталі на шлях развіцця, і іншыя краіны, у тым ліку з высокім узроўнем даходаў, што да нядаўняга часу заставаліся некранутымі. Гэтае разрастанне крызісных з’яў прывяло да павышэння кошту пазычанняў у многіх рэгіёнах свету і прывяло да падзення індэксаў на фондавых рынках, пры гэтым прыток капіталу ў краіны, якія сталі на шлях развіцця, рэзка скараціўся. Еўропа, па ўсёй бачнасці, увайшла ў рэцэсію», — гаворыцца ў дакладзе.

У сувязі з рэцэсіяй у еўразоне СБ знізіў прагноз росту сусветнай эканомікі ў 2012 годзе з 3,6% (гэтая лічба называлася банкам мінулым летам) да 2,5%.

Зніжаны і прагноз эканамічнага росту для Расіі — з 4,2% да 3,5%.

Некаторыя краіны еўрапейскага рэгіёну, адзначаецца ў дакладзе, сутыкнуцца з праблемамі інвеставання — як знешняга, так і ўнутранага. «У выпадку значнага пагаршэння кан’юнктуры патокі замежнага капіталу могуць яшчэ больш аслабнуць, а кошт пазычанняў можа рэзка ўзрасці», — лічаць эксперты СБ.

Як адзначаецца ў дакладзе, «перад такім сцэнарыем узмацнення жорсткасці фінансавых умоў асабліва ўразлівыя краіны з высокім узроўнем кароткатэрміновай запазычанасці або доўгатэрміновай запазычанасці з блізкім тэрмінам пагашэння, а таксама краіны з вялікім дэфіцытам рахунку бягучых аперацый».

Асаблівую ўразлівасць у гэтым плане, на думку экспертаў СБ, «дэманструе Турцыя, якая мае вялікі дэфіцыт рахунку бягучых аперацый і значны аб’ём кароткатэрміновых даўгоў адносна велічыні сваіх рэзерваў». «Беларусь і Чарнагорыя таксама ўразлівыя перад замарожваннем крэдытавання на глабальных рынках, роўна, як і Грузія, Балгарыя і Румынія, у якіх вялікія аб’ёмы кароткатэрміновай запазычанасці», — лічаць аўтары даклада. «У гэтым кантэксце перспектывы ўяўляюцца вельмі няпэўнымі», — падкрэсліваюць яны.

Каментары

«Я мусіла глядзець месца для людзей, якія пераходзяць мяжу. Што можа пайсці не так?» Драматычная гісторыя арышту Алесі Буневіч4

«Я мусіла глядзець месца для людзей, якія пераходзяць мяжу. Што можа пайсці не так?» Драматычная гісторыя арышту Алесі Буневіч

Усе навіны →
Усе навіны

На магілёўскай трасе перакуліўся аўтобус з акцёрамі тэатра імя Янкі Купалы8

«Дазволілі пакінуць толькі адну цыгарэту». На латвійскай мяжы беларусаў прымушаюць выкідаць алкаголь, каструлі і не толькі21

У Варшаве адкрыўся той самы бар «Банки-бутылки». Што атрымалася?6

«Вакол было каля 40 дзяцей. Добра, нікога не забіла». У Гомелі на людзей, якія адпачывалі ў парку, упала дрэва2

Палітвязня, якога падманам выцягнулі ў Беларусь, хочуць перавесці на турэмны рэжым

Памёр герой Беларусі Васіль Равяка6

У Салігорскім раёне нашэсце велізарных смаўжоў1

Міліцыянера і следчага судзяць за халатнасць, якая прывяла да забойства 3-гадовага дзіцяці ў Слуцку2

Пяскоў: Канцэнтрацыя УСУ на мяжы з Беларуссю — праблема не толькі Мінска, але і Масквы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я мусіла глядзець месца для людзей, якія пераходзяць мяжу. Што можа пайсці не так?» Драматычная гісторыя арышту Алесі Буневіч4

«Я мусіла глядзець месца для людзей, якія пераходзяць мяжу. Што можа пайсці не так?» Драматычная гісторыя арышту Алесі Буневіч

Галоўнае
Усе навіны →