Мюнстераўская суполка беларусаў запрашае Вас прыняць удзел у ўрачыстым сьвяткаваньні Дня Волі.
Сьвята адбудзецца ў хатняй атмасфэры, плянуецца сьвяточны стол, беларуская музыка і сьпевы. У сустрэчы ўжо пацьвердзілі ўдзел беларусы з Кіля, Гановэра, Берліна, Таліна і Мюнстэра.
Мерапрыемства пачнецца 24 сакавіка (субота) а 19:00 і да ўпаду.
Ёсьць магчымасьць начлегу. Асабісты ўнёсак удзельнікаў у культурную праграму вітаецца! Просьба да удзельнікаў прывезьці са свайго горада некалькі паштовак.
Месца сустрэчы будзе паведамлена пасьля пацьверджаньня ўдзелу ў мерапрыемстве на наступнай інтэрнэт старонцы:
Па падрабязную інфармацыю звяртацца на тэл. +4917699056373 (Янка) альбо e-mail: [email protected].
Калі хтосьці едзе здалёк, паведаміце, калі ласка, зь якога горада вы едзеце – магчыма можна будзе далучыцца да іншых удзельнікаў і зрабіць вандроўку таньнейшай.
Да сустрэчы ў Мюнстэры (Munster, NRW)!
Янка, Табіяс і мюнстэраўская суполка беларусаў.