На сайце Youtube з’явіўся жартаўлівы ролік, які «прэзентуе» першы беларускі планшэт Иntegral-PAD. Голас за кадрам па-англійску расказвае пра тэхнічныя характарыстыкі мадэлі і дэманструе сенсарны экран прылады.

Насамрэч на відэа паказаны манітор «Інтэграла», падключаны да стацыянарнага камп’ютара. Дасягаць эфекту віртуальнай клавіятуры аўтару дапамагае сябра, які з дапамогай клавіятуры націскае на патрэбныя файлы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0