— Беларускі бок сам нарываецца на санкцыі, — сказаў старшы аналітык BISS у інтэрв’ю Еўрарадыё. — Мая гіпотэза грунтуецца на тым, што ў гэтым канфлікце беларускі бок ставіць мэту дасягнуць такога ўзроўню адносін з ЕС, які ёсць ва Узбекістане і Азербайджане. Дамагчыся таго, каб ЕС махнуў на Беларусь рукой, прызнаў, што гэта такі моцны арэшак, што нельга нічога зрабіць з гэтым рэжымам і не варта патрабаваць ад яго невыканальнага.

Думаю, што гэта генеральная мэта афіцыйнага Мінска. Праз санкцыі і гэты канфлікт ён імкнецца паказаць, што мы ўсё роўна ніяк не памяняемся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?