24 мая ў Вільні адкрыецца фотавыстава «Прэс-фота Беларусі — 2012». Экспазіцыя размесціцца ў самым цэнтры літоўскай сталіцы — у скверы Адміню, што ў пачатку праспекта Гедыміна.

Як паведаміў прэзідэнт маладзёжнай асацыяцыі StudAlliance Кірыл Атаманчык, у экспазіцыю ўвайшлі некаторыя здымкі фіналістаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі — 2012», які праводзіўся ў Беларусі трэці раз. Аргкамітэт атрымаў заяўкі ад 90 удзельнікаў, якія даслалі больш чым 2,5 тыс. фотаздымкаў на конкурс. Імёны пераможцаў фотаконкурсу стануць вядомыя 26 мая.

«Мы спрабавалі зрабіць усё магчымае, каб фотаздымкі змаглі ўбачыць усе ахвотныя, таму выстава мае вулічны фармат. Гэта істотны момант для таго, каб прэзентаваць праз прызму фотааб’ектыва розныя аспекты беларускага жыцця і пазнаёміць літоўцаў з тым, што цяпер адбываецца за трыццаць кіламетраў ад Вільні», — пракаментаваў Атаманчык.

Выстава працягнецца да 2 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?