Спорт19

Гомельскі міліцыянт стаў абсалютным чэмпіёнам свету па бодыбілдынгу

Другое месца заняў яго брат.

Сяргей Матусевіч — супрацоўнік спецпадраздзялення гомельскага палка ППСМ УУС Гомельскага аблвыканкама — атрымаў перамогу на чэмпіянаце свету па бодыбілдынгу і фітнэсу паводле версіі федэрацыі NAC.

На другім месцы — малодшы брат чэмпіёна Раман Кульчык, які працуе ў паўсядзённым жыцці таксістам.

Чэмпіянат, удзел у якім бралі бодыбілдары з дзевяці краін свету, праходзіў у Казані. У катэгорыі «Atletic-1» (рост звыш 175 см) на перамогу прэтэндавалі 15 чалавек. Найлепшым журы прызнала беларуса Сяргея Матусевіча, другім стаў яго брат Раман.

Пасля перамогі ў сваёй катэгорыі Сяргей змагаўся за званне абсалютнага чэмпіёна з сапернікам з Германіі, які, дарэчы, быў трэцім на чэмпіянаце сярод прафесіяналаў. Але гэтым разам суддзі аддалі перавагу гамельчуку, які ў выніку стаў уладальнікам прэстыжнага тытула і адразу двух кубкаў. Прызавых фондаў на большасці спаборніцтваў па культурызме, на жаль, няма. І нават рыхтавацца да турніраў, а таксама ўдзельнічаць у іх беларускім спартоўцам часцей за ўсё даводзіцца за свае грошы. У прыватнасці, гэты чэмпіянат, са словаў Сяргея Матусевіча, абышоўся яму ў суму, эквівалентную амаль 2000 даляраў. Нятанна абышліся і папярэднія спаборніцтвы — майскі чэмпіянат Еўропы, на якім гамяльчук заняў другое месца. А адзіным «генеральным спонсарам», смяецца спартовец, выступае яго маці Наталля Юр’еўна — бухгалтар камерцыйнай структуры.

Зрэшты, грошы — толькі «інструмент». Нашмат большых, часам нечалавечых высілкаў патрабуе трэніравальна-падрыхтоўчы працэс, прывядзенне сябе ў форму. Дастаткова сказаць, што, рыхтуючыся да выступу, Сяргей за шэсць тыдняў скінуў 14 кілаграмаў. Прычым апошнія 4 давялося «зганяць» літаральна за паўтара дня.

Займацца бодыбілдынгам Сяргей пачаў у 1995 годзе, калі гэты від спорту ў Беларусі перажываў свой росквіт, які скончыўся, на жаль, разам з дзевяностымі. Але, зразумела, не для тых, для каго «цягаць жалеза» і з ювелірнай дбайнасцю шліфаваць кожную цягліцу, даўно стала стылем жыцця. Дарэчы, у найбліжэйшых планах 34-гадовага атлета — паступленне ў магістратуру скончанага раней Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны і напісанне навуковай працы на тэму «Планаванне трэніровачнага працэсу пры падрыхтоўцы да спаборніцтваў па бодыбілдынгу».

Каментары19

Пяць фактаў пра Наталлю Пяткевіч — самую ўплывовую чыноўніцу Беларусі да з'яўлення Качанавай і Эйсмант26

Пяць фактаў пра Наталлю Пяткевіч — самую ўплывовую чыноўніцу Беларусі да з'яўлення Качанавай і Эйсмант

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнікі атакавалі Рэдкінскі хімічны завод у Цвярской вобласці Расіі

Паліне Шарэндзе-Панасюк прызначылі чарговую псіхолага-псіхіятрычную экспертызу3

У Віцебску запусцілі танцуючыя фантаны1

ІП хочуць забараніць займацца любой адукацыйнай дзейнасцю 

Польшча і краіны Балтыі просяць пра абарончую лінію на мяжы з Расіяй і Беларуссю1

Краіны ЕС узгаднілі санкцыі ў дачыненні да Беларусі, каб закрыць самую вялікую шчыліну супраць Расіі4

Ноччу Грузія святкавала гістарычны выхад зборнай у плэй-оф Еўра ВІДЭА

У Балівіі вайскоўцы здзейснілі спробу перавароту. Прэзідэнт выйшаў да іх1

Галкіпер зборнай Грузіі — найлепшы брамнік групавога этапу Еўра-2024 па колькасці сэйваў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць фактаў пра Наталлю Пяткевіч — самую ўплывовую чыноўніцу Беларусі да з'яўлення Качанавай і Эйсмант26

Пяць фактаў пра Наталлю Пяткевіч — самую ўплывовую чыноўніцу Беларусі да з'яўлення Качанавай і Эйсмант

Галоўнае
Усе навіны →