90-я
Асноўны час скончыўся. «Гомель» правёў цудоўны матч, але «Ліверпуль» паказаў, што каманды такога ўзроўня здольныя выціскаць максімум з мінімума. «Гомелю» няма чаго прад’явіць, але вельмі шкада, што каманда саступіла.
88-я
Алумона мог забіць
85-я
Няма пакуль шанцаў у
80-я
Зноў небяспечна ў нашай штрафной пасля корнера.
76-я
«Ліверпуль» цяпер выглядае гаспадаром на полі. Гэта называецца клас.
73-я
Вядома, што пасля прапушчанага голу «Гомель» рынецца атакаваць. Тут важна другі не прапусціць. Трэба быць вельмі пільным у абароне. Першая замена ў гаспадароў. Выходзіць дэбютант Ліпаткін.
67-я
Ну вось і расплата за нескарыстаныя моманты. Сцюарт Даўнінг пакараў «Гомель» за расслабон — 0:1.
64-я
Казека б’е ў штангу. А на дабіванні Дзмітрый Платонаў прамазвае. Ну што за нешанцаванне такое? Столькі момантаў, а лік усё — 0:0.
Дарэчы, глядзіце новую порцыю фотак.
61-я
Сяргей Гудзілін скардзіцца, што фатографаў падчас матча сагналі з газона на асфальт. Ніколі такога не было.
56-я
Артур Лявіцкі прыгожым ударам галавой ледзь не забівае… ў свае вароты. Самы рэальны момант «Ліверпуля» стварылі самі гамельчукі.
51-я
Барыні біў з вострага вугла — Бушма на месцы.
Алумона заслужана атрымлівае папярэджанне за ўдар па варотах пасля свістка арбітра.
48-я
Дзмітрый Платонаў апынуўся адзін перад варатаром, але кепска прыняў мяч, што не змог да яго дабегчы, хоць галкіпер ужо б нічым не дапамог.
46-я
Пагналі! Другі тайм. У перапынку заўзятараў падбадзёрвалі спевы Памідорава. Мо дапаможа? «Ліверпуль» доўга не хацеў выходзіць на поле, засядзелі ў раздзявальні.
У мерсісайдцаў другая замена. Джонсана памяняў Келі.
45-я
Джордан Хэндрыксан атрымаў папярэджанне за адкідванне мяча. Перапынак. Па ўдарах 12 — 2 на карысць «Гомеля».
43-я
Алумона і Казека ўпускаюць рэальныя моманты. «Гомель» проста павінен даціснуць «Ліверпуль». Ніколі б не думаў, што такое буду пісаць:)
41-я
Аўстралійскі варатар «Ліверпуля» Брэд Джонс выратаваў сваю каманду пасля паўбулітнага выхада Алумоны. Вуглавы скончыўся ўдарам Дзмітрыя Платонава.
39-я
Лявіцкі, на жаль, падаў штрафны проста ў рукі Джонсу. Заўзятары пачынаюць патрабаваць ад сваіх улюбёнцаў голу.
35-я
«Гомель» нанёс па варотах суперніка ўжо восем удараў. Але далёка не ўсе з іх трапныя.
Во і дзявяты! Казека біў, зноў міма.
31-я
Алумона вельмі стараецца, але хапае яго на завяршальнай стадыі. У апошнім моманце ўдарыў у рукі брамніка. Рытм гамельчукі выбралі неверагодны Хапіла б на другі тайм.
27-я
Алумону не хапіла дакладнасці. Пакуль гаспадары выглядаюць выдатна.
26-я
Коўла ўсё ж замянілі на Рахіма Стэрлінга. Шкада, калі футбаліст атрымаў сур’ёзную траўму.
«Гомель» арганізаваў першы цудоўны момант. Пачаўся эпізод з памылкі Джэрарда. Платонаў рабіў навес, але Варанкоў кепска ўдарыў, дакладней падставіў галаву. Лік не змяніўся.
23-я
Дадалі да матэрыялу новых здымкаў. Глядзіце, калі ласка:)
20-я
Джэрард яшчэ і акцёр добры. Патрабаваў пенальці. Яўная сімуляцыя.
19-я
Алумона нагадаў пра сябе ўдарам па варотах. Пасквапнічаў крыху, мог прыдумаць і больш цікавае развіццё.
16-я
Джонсан б’е галавой пасля падачы са штрафнога. «Ліверпуль» усё больш нагадвае сябе. Коўл атрымаў пашкоджанне.
14-я
Італьянскі нападаючы англічан Барыні падразаў мяч у вароты пасля вуглавога. Міма. Перад гэтым Хасэ Энрыке крыху напалохаў Бушму. Гуляем далей.
10-я
Цікава, што беларускія і англійскія клубы перасякаліся ў еўракубках толькі аднойчы. У 2009 БАТЭ ў групе Лігі Еўропы гуляў з ліверпульскім (!) «Эвертанам». Дома барысаўцы саступілі, а вось у гасцях намаганнямі Аляксандра Юрэвіча вырвалі перамогу.
Вельмі добра падтрымліваюць сваіх трыбуны. Толькі першую атаку правёў «Ліверпуль». Да гэтага гаспадары валодалі гаспадары.
3-я
Артур Лявіцкі ўжо паспеў атрымаць жоўтую картку.
1-я хвіліна
Паехалі! Матч пачаўся. Першую атаку правёў «Гомель». Але высокія супернікі без праблем выносяць мяч галавой. У наступным моманце Ігар Варанкоў ударыў крыху вышэй. Не баяцца гамельчукі славутых апанентаў. І правільна робяць.
***
Некаторыя спадзяваліся, што «Ліверпуль» выйдзе на сустрэчу з «Гомелем» дублюючым складам. Не, зусім не так. Гомельскі стадыён будуць таптаць усе асноўныя — Джэрард, Коўл, Карагер.
У «Гомеля» склад таксама асноўны. Першую гульню за
***
У трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы «Гомель» прыме англійскі «Ліверпуль». Ажыятаж абяцае быць не меншым, чым перад гульнямі «Барселоны» ў Мінску.«Ліверпуль» —
«Ліверпуль» мае шмат фанатаў у розных краінах, у тым ліку ў Беларусі. Фанаты «мерсісайдцаў» прыехалі з розных краін. Хаця з самой Англіі не так і многа. Наш карэспандэнт, напрыклад, сустрэў фана «Ліверпуля» з
Да стадыёна падагналі шмат АМАПу, яны прыстаўлены ў мэтах бяспекі для таго, каб заўзятары не маглі падысці да футбалістаў «Ліверпуля».
У асноўным складзе англійскай каманды мусіць выйсці славуты Стывен Джэрард.
Перад пачаткам гульні на стадыёне гучаць песні «Крамы» і «Без білета».