Мінскія ўлады будуць прымаць самыя жорсткія меры па фактах пабораў у сталічных школах.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка падкрэсліў:

«Калі пабачым факты, што бацькоў прымушаюць збіраць сродкі, дзесьці наогул на непрадуманыя мэты, або настаўнікі, адміністрацыя школы адыгрываюцца неяк на дзецях, чые мамы і таты адмовіліся здаваць грошы, то будзем прымаць самыя жорсткія меры да такіх кіраўнікоў і педагогаў».

Зараз у школах дзейнічаюць бацькоўскія камітэты, апякунскія рады, адкрыты спецыяльныя рахункі для збору шэрагу ахвяраванняў, у тым ліку і ад бацькоў. «Вядома, з бюджэту выдзяляюцца грошы на патрэбы ўстаноў адукацыі, але тут ёсць прыярытэты, — заўважыў намеснік старшыні гарвыканкама. — Бацькі сумесна са школай павінны вызначыць, што яны хочуць зрабіць і дзеля чаго. Напрыклад, прапануюць закупіць нейкія дадатковыя сродкі адукацыі. Справа патрэбная.

Але ўсё павінна быць у рамках разумнага і рабіцца добраахвотна. Ніякай абавязалаўкі!»

Паводле слоў Ігара Карпенкі, любую добрую ідэю можна давесці да абсурду.

«Мяне здзіўляе, калі бацькі прымаюць рашэнне скінуцца па 400 еўра, каб зладзіць сваім дзецям выпускны вечар у Палацы Рэспублікі. Гэта непатрэбная раскоша, можна правесці ўрачыстасць і ў сценах роднай школы, прычым з найменшымі выдаткамі, — мяркуе ён. —
Да таго ж дзіця толькі скончыла 11 класаў, нічога выбітнага ў жыцці не зрабіла, каб з такой пампезнасцю святкаваць.
Калі сустракаюся з хлопцамі, заўсёды кажу: самы шчаслівы рубель — зароблены ўласнай працай, тады яго пачынаеш цаніць».
А што Вы думаеце наконт пабораў у школах? Ці ўжо сутыкнуліся з пачаткам навучальнага года?
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?