Аб’ём інвестыцыяў у латвійскую нерухомасць, які ажыццяўляецца замежнікамі з мэтай атрымання віду на жыхарства, у першай палове кастрычніка перавысіў адзнаку 300 млн еўра. А агульная колькасць краін, чые грамадзяне ўклалі ў Латвію ў рамках паправак да закона «Аб іміграцыі» свае сродкі, пайшло на чацвёрты дзясятак, паведамляе DELFI.

Дзейныя з 1 ліпеня 2010 года папраўкі да закона «Аб іміграцыі», якія дазваляюць замежным інвестарам прэтэндаваць на атрыманне віду на жыхарства ў Латвіі, працягваюць прыносіць фінансавы плён. Згодна з прадстаўленымі часопісу m2 і парталу varianti.lv дадзенымі Упраўлення па справах грамадзянства і міграцыі, у рамках гэтай праграмы на 2 кастрычніка ў эканоміку гэтай краіны ўжо прыйшлі 258,6 млн латаў (368 млн еўра). Прычым больш за ўсё астатніх замежнікаў прыцягнула магчымасць прэтэндаваць на атрыманне віду на жыхарства праз куплю мясцовай нерухомасці. Гэты спосаб інвеставання прыўнёс з-за мяжы 204,6 млн латаў (291 млн еўра), што, улічваючы набраныя тэмпы, дазваляе казаць аб пераадоленні ў першай палове кастрычніка планкі ў 300 млн еўра.

У субардынаваны капітал латвійскіх банкаў дзеля атрымання віду на жыхарства паступілі 46,2 млн латаў (65,7 млн еўра). Яшчэ 7,76 млн латаў (11 млн еўра) інвестары ўклалі ў капітал латвійскіх кампаніяў. Характэрна, што да пачатку кастрычніка колькасць краін, чыіх грамадзян зацікавіла магчымасць атрымання віду на жыхарства ў Латвіі, дасягнула 30. Сярод іх цяпер ёсць прадстаўнікі такіх экзатычных для нас краін, як Дамініканская Рэспубліка або В’етнам і Шры-Ланка.

А дамінуюць па-ранейшаму грамадзяне Расіі: ім у рамках паправак да закона «Аб іміграцыі» на 2012/10/02 было аформлена 3084 відаў на жыхарства (трэба разумець, што яго атрымлівае інвестар, яго муж або жонка, а таксама іх непаўналетнія дзеці). Статыстыка па грамадзянах іншых краін такая: Украіна — 400 чалавек, Казахстан — 255, Узбекістан — 121, Беларусь — 117, Кітай — 66, Азербайджан — 48, Ізраіль — 24, Кыргызстан — 20, ЗША — 18.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?