Андрэй Расінскі. Кадры

«Нябачны»

Як пакараць забойцу, калі ахвяра ты сам? Дый, ці варта караць?... І ці варта глядзець гэткую стужку?

posterНябачны (Invisible)

ЗША, 2007, каляровы, 97 хв.

Рэжысэр: Дэйвід С.Гоер

Ролі выконваюць: Джастын Чэтуін, Маргарыта Левіева, Марсіа Гэй Гардын, Крыс Маркет, Алекс О’Лофлін, Келум Кейт Рэні, Мішэль Гарысан, Раян Кенэдзі

Жанр: Містычная драма

Адзнака: 4 (з 10)

Нік – выдатнік і прыгажун. Пасьля школы яго чакае бліскучае прышлае. Але пасьля нападу хуліганаў, ягонае зьнявечанае цела хаваюць у лесе, а душа блукае паміж жывымі. Нік яшчэ не памёр – і яго яшчэ можна выратаваць. Па іроніі лёсу дапамагчы герою можа толькі дзяўчынка, якая ледзьве не адправіла яго да Абрагама на піва…

Сытуацыя – ані жыцьця, ані сьмерці, бездапаможная душа ў якасьці сьледчага – вельмі моцны ход для трымценьнікаў. Выкшталцоныя ільянскія gialli выкарыстоўвалі падобны сюжэт.

Але амэрыканская стужка Гоера неімпэтна паўтарае малавядомы швэдзкі фільм – і карціна, зьнятая ў Галівудзе нагадвае містычны гіт 90-ых “Прывід”. У стужцы Гоера таксама зьяўляюцца мэлядраматычныя інтанацыі, прывід Ніка не абыякавы да хуліганкі-дзяўчыны, а фінальная сцэна ў шпіталі – гэта рызыкоўны “амур на траіх”: параненая гераіня, цела героя, і ягоная душа-сьведка…

Амэрыканцы яўна заблыталіся з антаганістамі. Спачатку ў якасьці ворага выступае тая самая хуліганка. Потым на ролю галоўнага злачынцы, зь якім мусіць сысьціся герой у фінальнае бойцы прэтэндуе татуяваны рэцыдывіст. Але, нарэшце, галоўнай нягодніцай выяўляецца… матуля героя, якая жыць яму не давала. Сцэнарная блытаніна канчаткова зьнішчае файную ідэю, зь якой мог бы вырасьці неблагі фільм. Цікава, што ў рэклямным трэйлеры (даволі някепскім!) – ёсьць пэрсанажы, якія не ўвайшлі ў фільм.

Але стужка й так здаецца зацягнутай.

Карціна завісае паміж сьветам жывых і сьветам памерлых… бліжэй да сьвету памерлых. І нічога страшнага, калі яна застанецца нябачнай для гледачоў.

Сэансы ў кінатэатрах: «Аўрора», «Цэнтральны», «Дружба», «Масква», «Кастрычнік».

Усе фільмы

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк20

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа89

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць