Архіў

Андрэй Скурко. Беларуская прыватная школка

№ 14 (135) 1999 г.


 Андрэй СКУРКО

Беларуская прыватная школка

 

У менскім паветры ўпарта лёталі чуткі, што адчыняецца першая ў нашай краіне прыватная школа. «Уласна пра школу яшчэ гаварыць рана», — расчараваў нас Алег Трусаў, старшыня Таварыства Беларускай Мовы. Першапачаткова гэта будзе мець выгляд нядзельнае клясы, якую дзеці змогуць наведваць паралельна з заняткамі ў агульнаадукацыйнай школе.

Ініцыятыва стварэньня новай навучальнае ўстановы зыходзіць ад групы прадпрымальнікаў, якія жадаюць, каб іх дзеці атрымалі сапраўды беларускамоўную адукацыю (увогуле, трэба адзначыць, што сёньняшняе кіраўніцтва ТБМ больш актыўна, чым ранейшае, супрацоўнічае зь бізнэсмэнамі), маючы на мэце стварэньне беларускае нацыянальнае буржуазіі, безь якой, як сьцьвярджае сп.Трусаў, «Беларусь ніколі ня будзе незалежнай». Тыя ж бізнэсоўцы бяруць на сябе фінансавае забесьпячэньне праекту (аклад настаўніка будзе дзесьці ў два разы перавышаць сярэднестатыстычны). З памяшканьнем таксама праблемаў няма — заняткі можна праводзіць у залі штаб-кватэры ТБМ (дзе, дарэчы, у 1997—1998 г. месьцілася рэдакцыя «Нашай Нівы»). Алег Трусаў ускладае вялікія надзеі на гэтую маленькую клясу (да 12 вучняў) і зьбіраецца выхоўваць тут сапраўных патрыётаў. Плянуецца, што дзеці будуць хадзіць на экскурсіі, у музэі, тэатры. З кадрамі, якія б не пераходзілі зь беларускае на ніжагародзкую, праблемаў няма — ТБМ можа даць ня толькі сярэднюю, але і ўнівэрсытэцкую адукацыю (чаму і змагаецца за Нацыянальны ўнівэрсытэт).

Настрой у заснавальнікаў — вельмі аптымістычны. Рана ці позна кляса перарасьце ў паўнавартасную прыватную школу, пасьля — у цэлую сыстэму прыватных школаў, якія будуць ствараць канкурэнцыю школам дзяржаўным і, тым самым, падтрымліваць якасьць выкладаньня ў іх на належным узроўні.


Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала14

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на малочнае ў свеце зніжаюцца3

У Магілёве зваршчык загінуў, захацеўшы спусціцца на грузавым ліфце

У які час найбольшая рызыка нарвацца на кляшча?

У Гродне на беразе Нёмана знайшлі труп без галавы2

Стартап з беларускімі каранямі распрацаваў ШІ-інструмент для праграмавання

На радзіме Кастуся Каліноўскага бура пашкодзіла старыя могілкі. Праваслаўная парафія просіць дапамогі — або грашыма, або хто можа прыехаць з бензапілкай7

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска2

Уладзімір Някляеў з нагоды свайго 80‑годдзя напісаў сабе некралог — жартаўлівы і філасофскі23

Іранскія дзяржаўныя СМІ ўпершыню паказалі разбураную рэзідэнцыю Хаменеі пасля ўдару ЗША і Ізраіля ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала14

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць