Грамадства22

У Гомелі вадалаз выпадкова знайшоў у Сожы косткі мамантаў і бізонаў

Падчас трэніровачнага пагружэння ў рацэ Сож каля гомельскага ўрочышча Шведская Горка вадалаз Таварыства ратавання на водах Сцяпан Жукавец знайшоў некалькі костак старажытных жывёл. Знаходкі былі зробленыя прыкладна за 50 метраў ад берага на глыбіні 10—12 метраў, піша Times.by.

Фота: Times.by

Паводле папярэдняй ацэнкі спецыялістаў, сярод знойдзеных костак ёсць пазванок, рабро і фрагмент сківіцы маманта, а таксама костка пярэдняй канечнасці бізона. Самая вялікая знаходка — рабро — важыць каля трох кілаграмаў.

Вадалаз адзначыў, што гэта не першая падобная знаходка ў гэтым месцы. Некалькі гадоў таму тут ужо знаходзілі чэрап бізона, а летась — частку пазваночніка маманта.

Фота: Times.by

Археолагі тлумачаць, што падобныя парэшткі не з'яўляюцца рэдкасцю для гэтага раёна. У ледавіковы перыяд на тэрыторыі сучаснага Палесся жылі маманты, бізоны, насарогі, паўночныя алені, лясныя сланы і нават пячорныя львы. Цячэнне ракі магло разнесці іх косткі на значныя адлегласці, таму звязваць новыя знаходкі з ужо вядомымі парэшткамі няма падстаў.

Фота: Таварыства ратавання на водах

Пасля даследавання косткі ачысцяць, закансервуюць і перададуць у музейныя фонды. Іх плануюць прадставіць на выставе «Музейны экспанат» у пачатку наступнага года.

Каментары2

  • Жвір
    09.07.2026
    Дык, імаверна, пашукаўшы, там можна знайсьці й стаянку старажытных беларусаў, якія ўпалявалі ды й з'елі таго маманта, і бізонаў яшчэ. Заўважце, у іншых падобных выпадках, так і было !
  • пячорны леў або абаРЫГЕны з'елі *ука?
    09.07.2026
    Жвір , здрасьце. тутака маецца нехта валадзімір, які сцвярждае, што ніякіх беларусаў да хіх стагодзя не было... якія маманты, якія бізоны? вы што?

Цяпер чытаюць

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»9

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

Усе навіны →
Усе навіны

Азараў расказаў сваю версію «справы BYPOL», па якой трое беларусаў атрымалі ад 17 да 25 гадоў7

У нямецкім горадзе паставілі велізарнага сатану. Шмат каму гэта не спадабалася7

Беларуска, якая знікла ў Швейцарыі, выйшла на сувязь

У Беларусі хочуць перанесці тэрміны падачы дэкларацый і аплаты падаткаў

Супрацоўнікі дыпмісій ЕС ушанавалі памяць расстраляных у Курапатах6

У Мінску не засталося ніводнага раёна, дзе сярэдні кошт квадрата жылля быў бы менш за $20001

Ксяндза Завальнюка сустрэлі на вуліцы. Ён расказаў, у чым сэнс жыцця6

Пентагон заклікаў краіны Балтыі змякчыць рыторыку адносна Расіі11

Лукашэнка заявіў, што Беларусь у час пандэміі выратавалася, пайшоўшы сваім шляхам14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»9

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць