У Беларусі робіцца ўсё неабходнае для дыверсіфікацыі экспарту ў выпадку адмены прэферэнцый Еўрасаюза. Аб гэтым заявіў сёння прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

Ён адзначыў: «Урад заўсёды гатовы да знешніх выклікаў, таму прапрацоўвае магчымыя варыянты дыверсіфікацыі экспарту».

На думку кіраўніка ўрада, у эканоміцы Беларусі «прыняты дастатковыя меры, якія павінны задавальняць Еўрасаюз».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0