Ячэджан — хрумсткія карэйскія бліны з гароднінай, якія падымуць вам настрой 

Пакаштуйце ўсяго кавалачак, і вы зразумееце, чаму многія карэйцы пякуць гэтыя пікантныя бліны, калі дрэннае надвор'е ці калі проста трэба палепшыць настрой.

13.05.2023 / 07:43

Карэйскія бліны з гароднінай. Фота: lookcatchu.com

На карэйскай мове yachae абазначае гародніна, а jeon — бліны. Каб прыгатаваць карэйскія бліны з гароднінай, вам спатрэбіцца:

Для цеста:

Дадаткі:

 

Як гатаваць:

  1. Змяшайце сухія інгрэдыенты для цеста. Паступова дадавайце халодную ваду, пакуль сумесь не стане такой кансістэнцыі, як цеста для бліноў.
  2. Дадайце нарэзаную гародніну ў цеста і добра перамяшайце.
  3. На патэльню з антыпрыгарным пакрыццём налівайце алей, пакуль ён не пакрые ўсё дно. Выкладзіце 1,5 шклянкі цеста на патэльню і размяркуеце яго тонкім пластом. Гатуйце 4—5 хвілін або да залацістага, хрумсткага карычневага колеру.
  4. Перавярніце і дадайце 1 сталовую лыжку алею па краі бліна. Хай смажыцца яшчэ 3—4 хвіліны або да залацістага, хрумсткага карычневага колеру. Перавярніце яшчэ раз і дайце абсмажыцца на працягу 1 хвіліны. Перакладзіце блін на талерку для астывання.
  5. Разрэжце блін на дзевяць частак, падавайце з падліўкай з соевага соусу і атрымлівайце асалоду!

Парады:

 

Больш рэцэптаў:

Рэцэпт на выхадныя. Англійскія аладкі піклеты — новы варыянт смачнага сняданка

Рэцэпт на выхадныя. Аладкі з бананам і беконам — цікавае спалучэнне

Латкес: як яўрэйская страва запазычыла назву ад беларускіх аладак. І нашмат даўжэйшая гісторыя

Nashaniva.com