ГУБАЗіК затрымаў мужчыну за каментары ў тэлеграме. Акаўнт ён выдаліў, але яго маглі адшукаць па адной дэталі
Цяпер мужчыне пагражаюць крымінальнай справай.
10.08.2023 / 18:38
Міхаіл Рагаўцоў. Фота: ягоная старонка «Укантакце»
Затрыманага клічуць Міхаіл Рагаўцоў. Яму 37 гадоў, і ён родам з Добруша, доўгі час жыў у Гомелі і ў выніку пераехаў у Мінск.
Яго затрымалі за каментары ў тэлеграме. Мужчына выдаліў свой стары акаўнт. Але як яго адшукалі? Рэч у тым, што мужчына выкарыстоўваў у 2020 годзе нікнэйм, па якім можна знайсці яго праз гугл-пошук — па ім адразу бачныя сацсеткі Міхаіла.
З гісторыі змянення імёнаў акаўнта мужчыны. Скрыншот з бота @ibhld_bot
Калі ягоныя каментары захавалі загадзя, то адшукаць аўтара было проста.
Калі вы хочаце зразумець, што вам рабіць, то паспрабуйце згадаць, ці называлі вы акаўнт сваім уласным імем або нікнэймам (або ці дапускаеце такую магчымасць). Праверце вашы каментары праз адмысловы бот. Калі вам трэба кансультацыя па выездзе, з гэтым можа дапамагчы BYSOL.
Калі нічога «крамольнага» не адшукалася або вы пэўныя, што ваш акаўнт добра абаронены, то ўсё роўна варта выдаліць тэлеграм-акаўнт і стварыць новы на замежны нумар. Гэта не абсалютная абарона, але вялікая перавага ў параўнанні з тым, калі гэтага не зрабіць.
Чытайце таксама:
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць
Kotatogram: губазікаўцы паказалі, як яны аналізуюць пратэсныя чаты. Вось што варта ведаць