Цэслер расказаў, чым адметны яго боршч

А таксама падзяліўся, як гатуе дранікі.

04.10.2024 / 11:43

Уладзімір Цэслер. Скрын відэа: AlesChakhouski / YouTube

Госцем новага выпуску ютуб-канала Алеся Чахоўскага «Беларускі вайб» стаў беларускі мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер. Ён паказаў, які гатуе боршч па ўласным рэцэпце.

Мастак адзначае, што ў яго баршчы няма бульбы і капусты, затое ёсць струкавая фасоля, тры віды перцу і тры віды мяса. Менавіта такі рэцэпт яму больш за ўсё падабаецца.

Цэслер прызнаецца, што найбольш з беларускай кухні яму падабаюцца дранікі. Сам ён іх гатуе без мукі. У бульбу ён дадае цыбулю і яйка. «Можна яшчэ нейкую зеляніну дадаць. (…) Кроп лепш дадаць у смятану», — раіць мастак.

Сярод беларускіх напояў мастак аддае перавагу самагонцы. А калі гаварыць пра безалкагольныя напоі, то Цэслер доўгі час быў аматарам чайнага грыба (гэтый напой яшчэ называюць «камбуча»).

Цэслер апублікаваў новы плакат да 8 Сакавіка. Ацанілі не ўсе

Лайфхак ад Цэслера, як выбраць добры рэстаран

Што лічыць сімвалам Мінска? Меркаванне Цэслера

Цэслер распавёў, як жыве на Кіпры: Аліўкі можна выносіць па два вядры

Nashaniva.com